Шорт-лісты Фестывалю AD.NAK! Частка 2

15 Июня 2015 marketing.by 9580 0 AD.NAK!
Поделиться

У пятніцу, 12 чэрвеня, сябры журы Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вызначылі пераможцаў у намінацыях G. ІНТЭРАКТЫЎНАЯ РЭКЛАМА І ДЫЗАЙН і H. МЕДЫЯПРАЕКТЫ.

Фіналістамі сталі наступныя працы ўдзельнікаў:

G. ІНТЭРАКТЫЎНАЯ РЭКЛАМА І ДЫЗАЙН

G-1. Web-сайт

G-1_01. Paštoŭka.by. Аўтары: Laisvės Studija, Кірыл Калбаснікаў, Ілля Шыла

pastouka.by_.jpg

G-1_06. Kupalauski.by – сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Аўтар: Студыя Баравога

kupalauskiby_prew.jpg

G-3. Рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці

G-3_01. #мнепатрэбна. Аўтары: Дар'я Кароль, Дзянiс Елiсееў, Аляксандр Шалiма, Дар'я Сабiнiна, Сяржук Ганчарэнка, Павел Грачоў, Марыя Сцяпанава

G-3_02. “23 лютыя віншаванні ад Vondel Digital”. Аўтар: Vondel / Hepta

G-4. Вірусная рэкламная кампанія

G-4_06. “Вышымайка”. Аўтар: Арт Сядзіба

vyishyimayka.jpg

G-5. Ролік для сеткі Інтэрнэт

G-5_01. “32 акцэнты беларускай мовы”. Аўтары: Кацярына Чаплiнская, Аляксандра Валасюк, Аляксандр Куўшынаў, Алег Тарасенкаў

G-5_03. BelarusN. Аўтары: Група “НЭФ” разам з Dranik Style

G-6. Interactive applications

G-6_01. Каляндар “Не маўчы па-беларуску” цалкам мабільны. Аўтар: студыя Ігара Назаранкі

mobile.jpg

mobile-.jpg

H. МЕДЫЯПРАЕКТЫ

H-1. Медыяпраекты для аднаго канала камунікацыі: ТБ, друкаваных СМІ, радыё, інтэрнэту, вонкавай рэкламы, Indoor

H-1_01. ALOVAK – часопіс пра творчасць і для творчых людзей. Аўтары: Ірына Бельская і Кацярына Буто

H-1_02. “Наваколле”. Аўтары: Зміцер Буцер, Вольга Мжэльская, Павел Свярдлоў, Антон Матолька

H-1_05. “Культура паляпшае жыццё”. Аўтары: Ганна Трубачова і агенцтва “Таранціны і сыны” для кампаніі “Будзьма беларусамі!”

H-1_07. Камунікацыйны грамадскі праект “Будзьма беларусКамі!” Аўтар: грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

H-2. Інтэграваныя медыяпраекты

H-2_01. “Культура пачынаецца з цябе”. Аўтар: Майстэрня сацыяльнага кіно

H-2_02. Арт-праект “Дрыяды”. Аўтары: Ганна Герт, Ала Свірыдзенка, Дар’я Палуян, Надзея Сліжэўская, Надзея Падрэз

1.jpg

3.jpg

H-2_03. “Жыцьцё пасьля раку”. Аўтар: Радыё “Свабода”

Нагадаем, што пераможцы Фестывалю будуць абвешчаныя на цырымоніі ўзнагароджання 2 ліпеня, якая пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB). У гэты дзень зранку пачнецца адукацыйная праграма з удзелам замежных экспертаў.

Асноўная канцэпцыя Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — «Годны шлях рэкламіста». У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю — асоба самога стваральніка. Шосты AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!

Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: