Сетка АЗС "А-100" падтрымала выданне каляндара "Не маўчы па-беларуску – 2019"

Поделиться

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску – 2019” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо прадаецца ў крамах.

nie-mauczy-2019_vokladka.png

Як адзначаюць стваральнікі, такой цікавасці да календара, як сёлета, яны не чакалі: ім пісалі лісты, цікавіліся ў сацыяльных сетках і на афлайнавых сустрэчах. 

Новы каляндар рэкордны па колькасці новых словаў і малюнкаў - разам у каляндары 40 невялікіх гісторый, збольшага пададзеных у форме "тыдняў". Дзякуючы такому падыходу каляндар атрымаўся максімальна разнастайным і цікавым, а таксама яшчэ зручнейшым для вывучэння беларускай мовы.

nie-mauczy-2019_kasrycznik_top.png

У якасці прыкладаў такіх “гісторый” можна прывесці беларускія назвы пальцаў, вайсковыя каманды, прафесіі, гукаперайманні. Традыцыйна вялікае месца ў календары займаюць жывёлы. Дарэчы, большасць "жывёльных" скорагаворак для кожнага з месяцаў прыдумаў сам дызайнер Анатоль Лазар, які займаецца ўкладаннем календара. А мастачка Дар'я Мандзік таленавіта праілюстравала іх, як, зрэшты, і ўсе 365 дзён.

nie-mauczy-2019_krasavik.png

Каляндар займеў добрую падтрымку з боку айчынных камерцыйных колаў. Генеральным партнёрам выдання стала вядомая сетка аўтамабільных заправачных станцый "А-100", якая ўзяла чынны ўдзел у падрыхтоўцы выдання. Кампанія “Будзьма беларусамі!” дзякуе таксама крамам “Symbal.by” і "Мой модны кут" і моладзеваму аб’яднанню “Фаланстэр”.

nie-mauczy-2019_listapad_top.png

nie-mauczy-2019_zhnivien_top.png

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: