Серыя сацыяльнай рэкламы «Культура пачынаецца з цябе»

2 Декабря 2014 Marketing.by 5460 0 Социальная реклама
Поделиться

Некамерцыйная арганізацыя «Майстэрня Сацыяльнага Кіно» ініцыявала праект сацыяльнай рэкламы «Культура пачынаецца з цябе». Першы ролік ужо з’явіўся ў інтэрнэце.

DLSl8amIRcE.jpg

Відэарэклама «Культура пачынаецца з цябе» стваралася пры дапамозе мабільнага аператара Velcom, інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлеком» і кампаніі Сeresit.

Аўтар сцэнарыя рэкламы, маладая студэнтка юрыдычнаша факультэту, Выктория Апекунова так пракаментавала ідэю рэкламы: «Культура такая ж шматгранная, як і сам чалавек, яе творца. І быць культурным чалавекам — гэта не толькі хадзіць на выставы і ў філармонію. Гэта значыць прыўносіць культуру ў сваё штодзённае жыццё: культуру зносін, культуру мыслення, гарманічнае суіснаванне з навакольным светам, пастаянна развівацца, не спыняючыся на дасягнутым».


У праект «Культура пачынаецца з цябе» будуць уключаны яшчэ некалькi сацыяльных ролікаў, прысвечаных экалогіі, мове, выхаванню і іншым сацыяльна важным тэмам.

Усе падрабязнасцi пра праект знаходзяцца на сайце www.kultura.sockino.by.
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: