Samsung прадставіў адноўленыя ў віртуальнай рэальнасці Крэўскі і Гальшанскі замкі

Поделиться

Дзякуючы тэхналогіі віртуальнай рэальнасці (Samsung Gear VR) наведвальнікі экспазіцыі гістарычнага музея атрымаюць магчымасць убачыць мастацкі адноўленыя замкі Беларусі – Крэўскі і Гальшанскі –  і адчуць “эффект прысутнасці” ў час іх росквіту (прыкладна 15-17 стагоддзе).

Аўтарскі праект VKL3D прадставіла кампанія Samsung з ініцыятывы і ў падрымку энтузіаста Ахрэма Белабаровіка, а таксама ў партнерстве з Нацыянальным гістарычным музеем.

03_Kreva_front.jpg

Праект VKL3D быў пачаты Ахрэмам Белабаровікам некалькі гадоў таму. І бачыць сваю місію у захаванні гістарычнай памяці ў яе фактычнай, канцэптуальнай і візуальнай карэктнасці. Галоўная мэта праекта – аддрадзіць веліч і дух “залатой эпохі” нашай гісторыі праз яе архітэктуру.

Па словах аўтара праекта: “Шмат часу пайшло на пошук спецыялістаў па гісторыі і архітэктуры, гатовых бескарысліва ахвяраваць сваім часам, апрацоўку інфармацыі, падбор кампанентаў рабочых станцый ды прыцірку праграмнага забеспячэння. Усе дзеля таго, каб у 2014 пабачыў свет Крэўскі замак, а зараз, нарэшце, скончана карпатлівая праца над Гальшанскім".

12_Halshany_Viezha_old.jpg

З дапамогай прылад і тэхналогіі Samsung Gear VR з'явілася магчымасць не толькі 360°-агляду Крэўскага замку, але і большага "эффекту прысутнасьці" пры праглядзе экспазіцыі Гальшанскага замка за кошт стэрэаэффекту.

У працы па 3D-рэканструкцыі за аснову бяруцца старыя выявы, архіўныя тэксты, навуковыя публікацыі, дадзеныя раскопак – усяго гэтага часта недастаткова для ўзнаўлення поўнай карціны з усімі дэталямі. Выхадам з’яўляецца абгрунтаванае выкарыстанне аналагаў, якіх багата ў еўрапейскай архітэктуры, прадыктаванае звычайнай логікай, і мастацкім густам дзеля стварэння завершанага вобразу. Таму, у першую чаргу, гэты мастацкі праект лепш акрэсліваць, як навукова-папулярны.

«З тэхналагічнага пункту гледжання, традыцыйна сцэны з замкамі адбудоўваюцца ў некалькіх трохмерных праграмах і пралічваюцца (візуалізуюцца) на некалькіх кампутарах. Зараз з засваеннем тэхналогіяў віртуальнай рэальнасці шмат чаго прыходзіцца вывучаць дадаткова, у некаторых выпадках - нават дыаметральна супрацьлеглае папярэднім ведам і навыкам. А з-за таго, што тэхналогія дастаткова новая, на яе даволі мала інструкцый і навучальных матар'ялаў - прыходзіцца перыядычна вучыцца "метадам спроб і памылак". Але, як гаварыцца, усё яшчэ наперадзе: напачатак дапрацаваць сайт праекту vkl3d.com, які страціў тэхналагічную актуальнасць з-за рэзкага састарэння тэхналогіі Flash. У творчых планах – аднаўленне замка "Белый Ковель", для якога зараз зьбіраецца інфармацыя.  Зразумела, вельмі вітаецца ды чакаецца дапамога ў гэтым плане ад экспертаў і зацікаўленых. У рамках тэхналагічнага развіцця – вядзецца праца па пераходу на іншую платформу, якая дасць магчымасьць дынамічнага прадстаўленьня, а ў бліжэйшай будучыні – і інтэрактыўнага ўдзелу гледача», – распавёў аўтар VKL3D.

14_Halshany_Workscreen.jpg

Праект VKL3D будзе знаходзіцца ў межах пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея, а таму магчымасць наглядна ўявіць веліч эпохі 15-17 стагоддзя змогуць усе жадаючыя у любы час - можна будзе апрануць VR-акуляры Samsung і адчуць сябе ў неверагоднай рэальнасці велічных і прыгожых беларускіх замкаў.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: