Расійскае PR-агенцтва прапанавала «Нашай Ніве» апублікаваць замоўны артыкул, які ачарняе «Штадлер»

31 Января 2019 nn.by 1733 0 Нестандарт
Поделиться

З рэкламным аддзелам «Нашай Нівы» звязаўся нехта Максім Цітоў, супрацоўнік расійскай піяр-кампаніі «Міхайлаў і партнёры». Ён прапанаваў за грошы размясціць інфармацыю пра беларускае аддзяленне кампаніі «Штадлер», якая збірае цягнікі і трамваі пад Фаніпалем. 

«Мяне цікавіць, ці возьмеце вы такую тэму? Не абавязкова ў крытычным ключы, можа проста як асвятленне факта аб рашэнні суда», — гаварылася ў лісце, дасланым Максімам.



Ён сцвярджае, што «Штадлер» не выконвае свае абавязкі ў дачыненні да мінскага метро, таму эканамічны суд Мінска абавязаў «Штадлер» сплаціць метрапалітэну 561 тысячу рублёў штрафу (праўда, Максім Цітоў прыводзіў суму ў расійскіх рублях). 

Свой ліст работнік расійскай PR-кампаніі сканчаў такімі словамі: 

«Ну гэта ўсё — інфармацыйная нагода. Далей можна прышпіліць да гэтага іншыя факты, напрыклад, што ў СМІ Белоруссіі быў некаторы негатыў у дачыненні «Штадлер Мінск». Можаце напісаць пра скарачэнне штату, хамскае стаўленне да рабочых і гэтак далей», — пісаў ён.

Вядома, ніякія замоўныя матэрыялы «Наша Ніва» публікаваць не стала, а звярнулася па каментар да кіраўніцтва «Штадлера». 

Наколькі праўдзівы змест ліста і каму можа быць выгадна ачарніць іх у беларускіх СМІ? 

Па сцверджанні «Штадлера», адказ узгоднены і з Мінскім метрапалітэнам. 

«Адносіны між Мінскім метрапалітэнам і «Штадлер Мінск» носяць дзелавы характар. Судовы працэс быў фармальнай неабходнасцю, абумоўленай працэдурай дзяржаўных закупак згодна з заканадаўствам Беларусі. Немагчымасць змены ўмоваў заключанай па выніках электроннага аўкцыёна дамовы патрабавала ад бакоў звароту ў суд для ўрэгулявання ўсіх неабходных фармальнасцяў», — патлумачыў дырэктар «Штадлер Мінск» Філіп Брунер.  

Але Брунер адмовіўся ад разваг на тэму, каму гэта можа быць выгадна. 

«Мы ўжо больш за 75 год займаемся вырабам саставаў, а не палітычнымі гульнямі», — падсумаваў ён. 

Паводле кіраўніка кампаніі, інфармацыя пра скарачэнне штату таксама непраўдзівая.

«У 2018 годзе Stadler Group дадаткова інвеставала 12 мільёнаў еўра ў «Штадлер Мінск», гэтыя грошы пайшлі на пашырэнне вытворчасці кузаваў, у 2019-м будзе запушчаны і дадатковы афарбоўчы цэх», — сказаў ён.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: