Вынікі конкурсу PRацоўні сацыяльнай рэкламы «PRа лепшае»

Поделиться

У Менску прэзентавалі вынікі другога конкурсу PRацоўні сацыяльнай рэкламы «PRа лепшае». У конкурсе ўзялі ўдзел каля 80 суб'ектаў грамадзянскай супольнасці. І 40 з іх цяпер маюць базавы рэкламны прадукт, — крэатыўныя візітоўкі.

Унікальнасць праекту — у сістэме распаўсюду візітовак. Дагэтуль адмысловыя стойкі PRацоўні сацыяльнай рэкламы «PRа лепшае» распаўсюджвалі інфармацыю пра кампаніі, арганізацыі і ініцыятывы з важнай сацыяльнай роллю у галерэі Ў, супольным офісе НДА на Наваіленскай, 38, Доме правоў чалавека ў Вільні і Арт-сядзібе ў Мінску.
Цяпер сетка пашыраецца і візітоўкі з'явяцца у новым памяшканні крэатыўнай прасторы ЦЭХ, у Беларускім Доме ў Варшаве, у Гродне (Універсітэт залатога веку) і Берасці.

Сярод ініцыятыў, чые візітоўкі з'явіліся у гэтым «сезоне», — праект Мова Нанова, крэатыўная прастора ЦЭХ, беларуская старонка сайта istpravda.ru, гарадзенскі дзіцячы хоспіс, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, дабрачынны фонд «Шанс», экалагічны праект сартыроўкі смецця greenmap.by, этна-электронны праект Shuma, электронная дзіцячая бібліятэка для плангэтаў «Кнігі дзеткам» і нават 27-ы артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Праект PRацоўні сацыяльнай рэкламы «PRа лепшае» — адзін з Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці-2014 (штогадовы конкурс), а таксама адзін з пераможцаў конкурсу беларускамоўнай рэкламы «Аднак» у 2014 годзе.

asambleya.jpg

autizm.jpg

f_belaruskidom.jpg

f_lawtrend.jpg

f_rada.jpg

f_statja27.jpg

mova.jpg

ornaments.jpg

prauda.jpg

stend.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: