Праект «Кінаконг» сумесна з velcom распачынаюць паказы сусветнага кіно на беларускай мове

Поделиться

Кампанія «Атлант Тэлекам» і velcom сумесна з праектам «Кінаконг» распачынаюць паказы сусветнага кіно на беларускай мове.

Таямніца Келза.jpg

Праект «Беларускія ўікенды» — гэта тое, што даўно чакалі беларусы, а менавіта магчымасць глядзець кіно ў прафесійнай беларускай агучцы ў кінатэатрах. З’яўленне афіцыйных партнёраў дазволіць праекту масштабна развівацца і прэзентаваць яшчэ больш цікавых фільмаў на роднай мове. 

Першае сумеснае мерапрыемства ў межах «Беларускіх ўікендаў» — паказ ірландскага мультыплікацыйнага фільма «Таямніца Келз», які адзначаны шэрагам узнагарод і намінацый, у тым ліку на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар. Гэта альтэрнатыўны спосаб цікава адзначыць Дзень святога Патрыка ўсёй сям'ёй і аддаць належнае ўласнай культуры.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: