"Паэтычны" аўтобус ездзіць па Гомелю

5 Сентября 2016 marketing.by 1679 0 PR Другое Креатив
Поделиться

"Паэтычны аўтобус" пачаў курсіраваць у Гомелі 20 жніўня. З нагоды Дня пісьменства яго аздобілі партрэтамі паэтаў, а падчас паездкі гучаць іхнія творы.Гэта сумесны сумесны праект адкрытага акцыянэрнага таварыства "Гомельаблаўтатранс" і Гомельскай абласной унівэрсальнай бібліятэкі, паведамляе "Радыё Свабода".

D801E2BE-15B6-419A-8AC5-49C512931D00_w987_r1_s.jpg

Маршрут № 20 праходзіць праз увесь Гомель: каля гадзіны ў дарозе, два дзясяткі кілямэтраў у адзін бок.

Звонку на аўтобусе партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа, згадкі пра Дзень беларускага пісьменства, які сёлета праводзіцца ў Рагачове. Усярэдзіне — інфармацыя пра творцаў: Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Уладзімера Караткевіча, Ніла Гілевіча, Максіма Танка, Анатоля Грачанікава.

427A7DD3-256C-4ADA-9498-4C0998660CEE_w610_r1_s.jpg

Ініцыятыва папулярызаваць беларускую паэзію праз гарадзкі транспарт паступіла ад намесьніка дырэктара "Гомельаблаўтатранса" Алега Цылькі.

"Задума добрая, і мы, вядома, пагадзіліся, — кажа дырэктарка абласной бібліятэкі Марына Рафеева. — Тым больш, што сёлета й Дзень беларускага пісьменства праводзіцца на гомельскай зямлі. Будзем глядзець, магчыма, пашырым наш экспэрымэнт". 

Падборам вершаў займаліся бібліятэкары Юры Рачынскі і Мікалай Скінціян, а таксама інжынэр-праграміст бібліятэкі Зоя Куліш. Яны ж і запісалі вершы ў студыі абласнога радыё.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: