”Пачвары і монстры” з'явiлiся на кубках кавы ў сетцы АЗС "А-100"

6 Ноября 2018 1927 0 Брендинг Дизайн
Поделиться

Бадай што нідзе Хэлоўін не пакінуў такога прыемнага следу, як у сетцы заправак А-100. Цяпер на кубачках з кавай вас сустракаюць самыя добрыя і мілыя ”пачвары і монстры”  з усіх, якіх вам даводзілася сустракаць.

IMG_5298.jpg

- А-100 заўсёды знаходзяць актуальныя сюжэты ў лакальнай спадчыне, у тым, што наша, сваё - беларускае. Так атрымалася і са знакамітымі “птушкамі” нашага краю, якія ўпрыгожвалі кубачкі мінулага сезона, так выйшла і з “міфамі”. Кампанія камунікуе з кліентамі на беларускай мове і адкрывае новыя межы беларускіх традыцый і самабытнасці, - распавяла Ганна Красоўская, дырэктар АЗС "А-100". 

З лістапада ў сетцы АЗС А-100 вас пачастуюць выдатнай кавай, а прыгледзеўшыся да кубачкаў, вы і вашыя блізкія пазнаёміцеся з чарадзейнымі героямі: лазавіком і вужалкай, цмокам і злыднем, жыжам і еўнікам. Вы ўпадабаеце новых “старых” герояў з першага позірку, а для таго, каб сабраць іх на памяць у асабістай калекцыі, трэба будзе толькі купляць каву рознага памеру: маленькую, стандартную і грандэ. Пасябруйце з беларускімі традыцыямі – толькі ў гэтым сезоне, і толькі на А-100!

thumbnail (1).jpg

thumbnail (2).jpg

thumbnail (3).jpg

 thumbnail.jpg

Ідэя, канцэпт серыі: Ганна Красоўская, А-100
Дызайн, афармленне: Кацярына Астапава, А-100


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: