Новы сайт на новы лад. 34mag абнавіў сайт і фармат часопісу

18 Апреля 2016 marketing.by 4134 0 СМИ и медиапроекты
Поделиться

18 красавіка каманда моладзевага інтэрнэт-часопіса 34mag.net  прадставіла новы сайт. На поўны перазапуск інтэрнэт-выдання сышло каля двух месяцаў.

2016-04-18 10.06.04 am.png

"Мы не хавалі, што ў нас былі тэхнічныя праблемы, але вырашылі, што вымушаная паўза ў працы — добрая нагода ўзяць і ўсё перарабіць, — распавядаюць стваральнікі 34mag. — То бок, фактычна менш, чым за два месяцы, мы прыдумалі і распрацавалі новы сайт — з новым дызайнам, адмінкай, новымі тэмамі, рубрыкамі і г.д.".

На новым сайце з'явіўся асобны раздзел з 34radio, якое, па словах стваральнікаў, пакуль будзе працаваць выключна як музычны канал, аднак у далейшым перарасце ў паўнавартасны праект. Што тычыцца старых матэрыялаў, то рэдакцыя абяцае ў бліжэйшай будучыні стварыць раздзел "Архіў" з найбольш значнымі матэрыяламі і Спецпраектамі часопіса за апошнія пяць гадоў працы. Таксама з'явяцца руская і ангельская версіі з перакладамі важных матэрыялаў сайта.

2016-04-18 02.14.37 pm.png

Удзельнікі каманды 34mag запэўніваюць, што пасля перазапуску дзейнасць каманды не абмяжуецца выключна працай над часопісам: "Мы рыхтуем да выдання новую кнігу, ужо ёсць серыя выдатных музычных рэлізаў, якія чакаюць свайго выхаду, акрамя таго, мы задумалі некалькі відэапраектаў і івэнтаў".

"Зараз добры час для розных партнёрстваў, калабарацый і сумесных праектаў, у тым ліку рэкламных, — кажуць стваральнікі 34mag. — Вопыт нашага часопіса 34travel.by паказаў, што разумныя рэкламадаўцы разумеюць каштоўнасць якасна зробленага нішавага выдання і з ахвотай ідуць на супрацоўніцтва. У выпадку з 34mag мы таксама адкрытыя да ўзаемавыгаднага партнёрства".

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: