Новае жыцце знакамітай перадачы. «Падарожжа дылетанта» будзе стварацца пры падтрымцы velcom

Поделиться

Вядомы аматар падарожжаў па Беларусі Юрый Жыгамонт зрабіў спецыяльны выпуск праграмы «Падарожжа дылетанта», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Дзеянне адбываецца ў Празе, дзе ў 1517 годзе выдаў першую кнігу на беларускай мове славуты Францыск Скарына. З гэтага выпуска пачынаецца новая старонка ў гісторыі знакамітай перадачы: цяпер «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і будзе выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.

падарожа_7.JPG

«Падарожжа дылетанта» упершыню накіравалася за межы Беларусі, каб распавесці пра тыя мясціны, дзе калісьці жыў і працаваў беларускі першадрукар Францыск Скарына. У праграме паказаны той самы будынак, дзе, па меркаваннях навукоўцаў, выйшла у свет першая друкаваная кніга на беларускай мове, а таксама шмат іншых месцаў, звязаных з вядомым асветнікам і гуманістам. У гэтым выпуску вядучы Юрый Жыгамонт таксама звярнуў увагу на тое, як цесна пераплецены гісторыі Чэхіі і Беларусі. 

падарожжа_прэс6.JPG

««Падарожжа дылетанта» існуе ўжо большо за 15 год. За гэты час, канешне, адбылося імклівае развіццё новых тэхналогій. І мне разам з маей камандай хацелася, каб як мага больш беларусаў працягвалі глядзець перадачу і адкрывалі яе для сябе, – адзначыў Юрый Жыгамонт. – Новы фармат і рэсурс, на якім будзе выходзіць праграма, адкрывае перад ёй новыя вялікія магчамасці. Таму я вельмі ўдзячны партнерам - кампаніі velcom і парталу TUT.BY - за тое,  што мы змаглі зберагчы самабытнасць «Падарожжаў дылетанта», але і разам з гэтым даць новае жыцце праграме».

Праграма «Падарожжа дылетанта» выходзіла на тэлебачанні з 2001 года. Было створана некалькі сотняў выпускаў пра мястэчкі Беларусі. У 2012 годзе аўтар і вядучы праграмы Юрый Жыгамонт быў  ўзнагароджаны Міністэрствам культуры нагрудным знакам «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі».

Пражская серыя складаецца з двух выпускаў, першы можна ўбачыць ужо 31 студзеня, другі – праз тыдзень, 7 лютага. Пасля паездкі ў Чэхію самы знакаміты дылетант вернецца да падарожжаў па Беларусі з новымі накірункамі і цікавымі фактамі.



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: