Навінка ад «Лідскага піва» — вішневы гатунак «ЛІДСКАЕ Kriek»

Поделиться

Лідскі бровар запускае ў продаж першую навінку ў 2017 годзе — вiшнёвы гатунак «ЛІДСКАЕ Kriek».

16395542_1456128971064594_1057688584_n.png

«Kriek» — у перакладзе з заходне-фламандскага абазначае «вішня». Гэта фруктовы ламбік, які адносіцца да эксклюзіўных гатункаў бельгійскага піва. Упершыню гэта піва зварылі ў часы крыжовых паходаў. Адзін з крыжакоў дадаў у склад піва вішню. Смак і колер вішнёвага піва сталі нечаканасцю для ўсіх, хто яго пакаштаваў, гэты рэцэпт карыстаецца поспехам і сёння.

Лiдскiя бровары натхніліся прыкладам бельгійскіх калег і зварылі гатунак на аснове традыцыйнага светлага піва з даданнем натуральнага соку вішні — «ЛIДСКАЕ Kriek». 

Новы гатунак мае чырвоны колер, прыемны саладкаваты смак, вішнёвы водар і лёгкую гарчынку ў паслясмаку. Піць «Kriek» пажадана, астудзіўшы яго да тэмпературы +5–+6°C. 

Асаблівы кіслява-салодкі прысмак гэтага піва вельмі прыемны ў летнія месяцы. Зімой «Kriek» наліваюць на бельгійскіх Калядных базарах, разагрэўшы яго разам з вострымі прыправамі.

Утрыманне алкаголю — 4,6%. Масавая доля сухіх рэчываў — 14%.

Піва ўводзіцца ў асартымент на пастаяннай аснове. Рэкамендаваная цана на паліцах крамаў — 1 рубель 81 капейка з ПДВ за бутэльку ў шкле 0,5 літра. Новы гатунак пачне з’яўляцца на паліцах гандлёвых кропак з 30 студзеня 2017 года.



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: