Нацыянальны аргкамітэт зацвердзіў сімволіку адзначэння 100-годдзя БНР, распрацаваную камандай Symbal.by

8 Февраля 2018 6213 0 Дизайн Компании Креатив
Поделиться

Нацыянальны аргкамітэт зацвердзіў эмблему і сімволіку адзначэння 100-годдзя БНР, у аснове якой фірмовы стыль, распрацаваны камандай Symbal.by разам з Максам Пякарскім.

Яна будзе выкарыстоўвацца ў аздабленні ўсёй друкаванай, візуальнай і віртуальнай прадукцыі, а таксама ў межах акцый, святочных і творчых мерапрыемстваў.

Спампаваць афіцыйную эмблему святкавання 100-годдзя БНР у вектарным і растравым фарматах для шырокага выкарыстання можна тут



xbnr-100-embliema-loga-2-1024x643.jpg.pagespeed.ic.avievDaDOR.jpg

Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, ўлёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае. 

2018-02-08 11.42.48 am.png

Выява Пагоні, якая выкарыстана ў гэтым дызайне, знойдзена  ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі. Яна сустракаецца на пячатках, бланках і разнастайных дакументах Рады БНР, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі ды шматлікіх іншых арганізацый па-за межамі Беларусі з 20-х гадоў 20 стагоддзя.

xbnr100-1-2-865x1024.png.pagespeed.ic.k08vPNi5lh.png

Вашыя прапановы і дызайны з выкарыстаннем афіцыйнай эмблемы святкавання 100-годдзя аднаўлення незалежнасці нашага краю публікуйце з тэгам #БНР100 ці дасылайце на скрынку artsiadziba@gmail.com.



Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: