На білбордах у Магілёве з’явіўся беларускі арнамент

Поделиться

Праект пад назвай «Азбука беларускага арнаменту» арганізаваны Упраўленнем ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі магілёўскага гарвыканкаму ды рэкламным агенцтвам «Рэкламатар».

torba-azbuka-belaruskih-simvalau-084-03.jpg

Як аказалася, натхніла іх на гэта торба ад symbal.by , зробленая на аснове апісанняў арнаментаў на  shuma.by.

Мэта праекту: 

распавесці пра значэнні і індывідуальнасць нацыянальнага арнаменту Беларусі з вуснаў прадстаўнікоў культуры Беларусі. Кожны арнаментарны ўзор прадстаўляе асобны дзеяч культуры. На дадзеным этапе праекту на вуліцах Магілёва размешчаны тры варыянты плакатаў.

Пра праект кажа начальнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэту Іна Караткевіч:

«Год культуры Беларусі прысвечаны папулярызацыі беларускага мастацтва. У сувязі з гэтым мы і вырашылі надаць увагу адукацыйнаму моманту ў сферы культуры, а таксама зрабілі праект на беларускай мове. Менавіта прадстаўнікі культуры абавязаны спрыяць захаванню 

нацыянальных духоўных традыцый і прагрэсіўнаму развіццю беларускай культуры, а таксама садзейнічаць умацаванню іміджу краіны за мяжой. Мы ўпэўненыя, што такое прачытанне нацыянальных арнаментаў надасць “свежае дыханне” гэтай тэме».


12688270_10207756864133447_7063177323448889010_n.jpg

12734096_10207756863693436_463117645557772662_n.jpg

Асобамі праекту сталі дзеячы культуры Магілёўскай вобласці, пераможцы шматлікіх беларускіх і міжнародных фестываляў ды конкурсаў.

У рэкламным агенцтве «Рэкламатар» распавялі, што праект нарадзіўся ў Год культуры Беларусі:

«У працэсе падрыхтоўкі мы правялі даследаванне і выявілі дэфіцыт ведаў пра значэнне беларускага арнаменту ў рэспандэнтаў. Аднак цікавасць да гэтай унікальнай культурнай спадчыны высокі. Гэтаму сведчыць захапленне моладзі адзеннем з нацыянальнымі ўзорамі. Цікавасць ёсць, а інфармацыі аб расшыфроўцы ўнікальных сімвалаў Беларусі не дастаткова. Гэты праект закліканы папоўніць веды беларусаў у гэтай сферы. Асобамі праекта сталі шматразовыя прызёры і пераможцы музычных фестываляў у Беларусі і за мяжой, прадстаўнікі творчых колаў, якія сваімі дасягненнямі на міжнароднай арэне фармуюць пазітыўны імідж Беларусі далёка за яе межамі».

12698414_10207756863733437_2516091560303869630_o.jpg

azbuka-belaruskih-simvalau.jpg

На першым этапе праекту «Азбука беларускага арнаменту» ў Магілёве размешчаны тэматычныя плакаты на рэкламных шчытах. Далейшыя спосабы камунікацыі і падачы інфармацыі ў стадыі распрацоўкі. Магчыма гэта будзе тэматычны сайт, групы ў сацыяльных сетках, флэшмобы.

12662004_10207756864293451_178162723982646093_n.jpg/

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: