MOVABOX ад velcom стаў даступны i дзецям

Поделиться

Праект MOVABOX, распачаты па ініцыятыве кампаніі velcom у падтрымку сучаснай беларускай літаратуры, запрасіў маленькіх аматараў чытання на сустрэчу з Вольгай Гапеевай, аўтарству якой належыць кніга апавяданняў для дзяцей «Сумны суп». Акрамя знаёмства з творчасцю пiсьменнiцы і героямі яе кнігі, юныя ўдзельнікі сустрэчы пабудавалі сімвалічную «вежу сяброўства» з канструктара i даведаліся пра буккросінг ад MOVABOX. Дарэчы, хутка ва ўсix кавярнях краiны, дзе ўсталяваны скрыні для беларускамоўнага буккросінгу, з’явяцца дзіцячыя кнігі.

movabox02.jpg

MOVABOX – гэта вялікі інтэрактыўны праект, які ставіць сваёй мэтай нагадаць чытачам усіх узростаў аб каштоўнасці нацыянальнай беларускай літаратуры, прадэманстраваць яе разнастайнасць і шматграннасць, а таксама здольнасць зацікавіць максімальна шырокую аўдыторыю. Кожны з чатырох этапаў, з якіх складаецца праект, знаёміць чытачоў з той ці іншай кнігай аднаго з сучасных беларускіх аўтараў і, разам з тым, імкнецца абудзіць больш пільную ўвагу да беларускай літаратуры.

Асобным мерапрыемствам у межах MOVABOX, накіраваным пераважна на тую частку аўдыторыі, якая яшчэ толькі мае ператварыцца ў актыўных аматараў чытання ўвогуле і твораў беларускіх аўтараў у прыватнасці, стала сустрэча з аўтарам дзіцячай кнігі «Сумны суп» Вольгай Гапеевай. Яе галоўнымі гасцямі і ўдзельнікамі былi як зусім маленькія чытачы, так і больш дарослыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Некаторыя з іх ужо паспелі не толькі навучыцца чытаць, але і пасябраваць з добрай кніжкай, іншым яшчэ даводзіцца карыстацца дапамогай бацькоў, каб адпраўляцца ў літаратурныя падарожжы. Аднак усе яны знаходзяцца менавіта ў тым узросце, калі можна і трэба выхоўваць любоў да чытання і роднага слова.



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: