Мова пачынаецца з цябе! Новы сацыяльны ролік

Поделиться

Напрацягу апошняга месяца многiя планавалiўнесцi ў лад свайго жыцця пазiтыўныя змены з Новага 2015 года: кiнуць дурныя звычкi, або часцей бачыцца з бацькамі, альбо вывучаць тое, чым заўседы марылі займацца. 

Добра было б з 2015 года ўciм, хто чытае гэтыя радкi, пачаць размаўляць на роднай непаўторнай беларускай мове! З памылкамi, недакладнасцямi, але iмкненнем пашыраць свой слоўнiкавы запас на практыцы! 

DSC_5362.jpg

Ролік, які матывуе распаўсюджваць беларускую мову, быў зроблены маладой камандай Майстэрні сацыяльнага кіно пры дапамозе беларускага бiзнэса, некамерцыйных арганізацый i медыйных асоб, якія разам аб’ядналіся дзеля таго, каб упэўніць, што культура нашай краіны залежыць толькі ад нас асабіста.

«Мова пачынаецца з цябе» — частка праекта  «Культура пачынаецца з цябе!». Асноўная мэта якога — прыцягнуць увагу грамадзян да культурных працэсаў у краіне і падкрэсліць іх асабістую ролю ў гэтым. Праект уключае чатыры матывацыйных роліка. Ролік пра мову і іміджавы ролік культуры ўжо прэзентаваны, а сацыяльная рэклама пра экалогію і выхаванне павінны выйсці напрыканцы студзеня разам з серыяй інтэрв'ю, артыкулаў і сацыяльных акцый па тэме. Спонсарамі праекта з’яўляюцца мабільны аператар Velcom, інтэрнэт-правайдар «Атлант Тэлекам», кaмпаніі «Хенкель Баўтэхнік».

Каментары каманды праекта и вядомых асоб

Сцэнарыст роліка Вікторыя Апекунова, студэнтка юрыдычнага факультэту:

– Мова — тое, што робіць нас адметнымі, дазваляе адразу вызначыць, што з земляком размаўляеш. Можна доўга разважаць на тэмы «Мова — душа нацыі», «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі», але, на мой погляд, ужо час не разважаць. Час дзейнічаць. І выкарыстанне беларускай мовы — гэта іншы узровень жыцця, іншая якасць. Бо сам працэс перахода, без жартаў, — перамога над сабой, над сваёй зонай камфорту.

Глеб Лабадзенка, аўтар ініцыятывы беларускамоўных курсаў «Мова Нанова»:

– Мова — гэта масток і ключык да зусім іншага сусвета, якаснага і цікавага. Мова як мэта ці як сцяг — глупа і нават шкодна, мова як сродак вымярэння сваёй ідэнтычнасці і сувымернасці ў сусвеце — незаменна. Ну, і пакуль што мова — добры і лёгкі спосаб быць адметным.

Юрый Зісер, які прыняў удзел у здымках роліка, адказаў на пытанне аб тым, ці патрэбна ў медыяпрасторы думка, што культура пачынаецца з кожнага чалавека.

–Канешне, патрэбна. Камусьці дастаткова матэрыяльных патрэбаў, кагосьці цікавіць духоўнасць. Аднак культура патрэбна ўсім.

Аляксандра Герасіменя пасля здымак дала невялічкае інтэрв’ю, у якім падрабязна распавяла пра свае адносіны з беларускай мовай:

Улад, студэнт эканамічнага ўніверсітэту, акцёр роліка:

— Складанасць у тым, што ты жыў практычна без яе, усё было на рускай. І, да таго ж, мова не у трэндзе пакуль што. Але трэба, каб было нацыянальнае адзінства. Калі памрэ мова — памрэ і нацыя.


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: