"Луч" выпусціў гадзіннікі, якія забіраюць энергію нячыстых сілаў

Поделиться

Беларускi брэнд “Луч” выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў “Абярэг”. Ны цыферблаце змешчана выява саламянага павука, які з'яўляецца своеасаблівым талісманам, што абараняе свайго гаспадара і прыносіць яму шчасце.

397d7d970733253c723b3e19392bef93.jpg

"Самы загадкавы з традыцыйных абярэгаў – саламяны павук. Лiчылася, што па-майстэрску сплецены павук ўбірае ў сябе энергію нячыстых сілаў, таму павука вывешвалi ў самымых ганаровых месцах – у чырвоным куце, над галовамi маладых падчас вяселля ці над калыскай дзiцяцi. А зараз гэты старажытны сімвал упрыгожвае і традыцыйныя беларускія гадзіннікі", - напісана на сайце вытворцы.

Калекцыя “Абярэг” лімітавана – толькі 111 адзінак чорнага колеру і 111 колеру шампанскага. Механізм  на 15 рубінавых камянях, выпушчаны на “Мінскім гадзіннікавым заводзе”, мае запас хода 38 гадзін. Корпус выраблены з латуні, якую пакрывае асабліва трывалы дыяментападобны вуглярод альбо нітрыд цырконія, якi валодае выключнымі біясумяшчальнымі ўласцівасцямі. Адваротны бок - з неіржавеючай сталі з гравіроўкай. Папружка - з натуральнай скуры і класічнай спражкай.

c7916fb4b1434c06e55747221c6d418a.jpg

Цана гадзіннікаў і інтэрнэт-краме "Луч" - 139 беларускіх рублёў.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: