Коцік кажа "дзякуй!". OZ.by дорыць паштоўкі за адмову ад пакету

Поделиться

Кампанія OZ, што ўключае ў сябе адну з буйнейшых інтэрнэт-крамаў OZ.by і сетку аднайменных рознічных, пачаў заахвочваць сваіх пакупнікоў адмовіцца ад пакета пры набыцці тавара з асартымента.



Як распавялі Зялёнаму парталу ў прэс-службе OZ, кампанія даўно прапрацоўвае ідэю больш экалагічнай упакоўкі і шукае альтэрнатыву пластыкавым пакетам.


"У якасці першага крока мы вырашылі запусціць праект “Паштоўка замест пакета”. Гэты праект — наша падзяка тым, хто клапоціцца пра наваколле, змяншае колькасць пластыка з сваім жыцці і штуршок для тых, хто пакуль толькі пачынае задумвацца", — падкрэслівае Лізавета Арцуева, PR-спецыялістка кампаніі.

Для атрымання мілай паштоўкі з подпісам "Коцік кажа "Дзякуй!" дастаткова адмовіцца ад пакета пры набыцці тавараў у краме, пры заказе праз сайт OZ.by ці праз дадатак OZ. Акцыя дзейнічае па ўсёй сетцы крамаў.

Каб праект быў больш прыязным для наваколля паштоўкі было вырашына друкаваць на экапаперы. На якасці гэта не адбілася, кажуць у кампаніі, аднак відавочны прыемны бонус.

"Мы не плануем спыняць праект і хочам, каб ён жыў як мага даўжэй. Штомесяц будуць аднаўляцца малюнакі на паштоўках, якія распрацоўвае дызайнерка нашай кампаніі Любоў. Такім чынам мы спадзяемся падтрымліваць інтарэс кліентаў і матываваць іх мінімізаваць колькасць пластыка ў сваім жыцці", — кажа Лізавета.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: