Кампанія «Лідскае піва» прадставіла сайт прадпрыемства ў новым карпаратыўным стылі

Поделиться

ААТ «Лідскае піва» абнавіла карпаратыўны сайт. У галоўнага інфармацыйнага рэсурсу прадпрыемства з’явілася свежае стыльнае аблічча і іншы адрас — lidskae.by.

image.php.png

Новы сайт прыцягне тых, хто цікавіцца «Лідскім», Лідай, півам і Беларуссю. Карыстальнікі сайта могуць «падарожнічаць у часе» — разглядаць віды Ліды XIX-XXI стагоддзяў. Галоўная старонка сайта ўяўляе сабой працяглую панараму (у выглядзе стужкi часу — таймлайна), асновай для якой сталі эксклюзіўныя ілюстрацыі мастака і графічнага дызайнера Лёшы Лімонава. Матывы для сюжэтаў з’‘явіліся дзякуючы багатай гісторыі рэгіёну і самога «Лідскага піва». Крыніцай фактаў стала кніга лiдскага гiсторыка Валерыя Сліўкіна.

«Папярэдняя версiя сайта была адчынена ў 2011 годзе, за гэты час яна састарэла і перастала спраўляцца з усімі ўскладзенымі на яе задачамі. Сайт абнавiўся не толькi знешне, новая версiя перашла на дамен lidskae.by i адразу пачала працаваць на беларускай мове. Гэтыя змены не выпадковыя i вельмi важныя для нас. Даменнае iмя i сайт на роднай мове падкрэсліваюць беларускія карані кампаніі і робіць адсылку да флагманскага піўнога брэнда «ЛІДСКАЕ». Частка прадуктаў ААТ «Лідскае піва» — піва «ЛІДСКАЕ» і крафтавая лінейка «Калекцыя Майстра» — ужо мае зносіны са спажыўцамi па-беларуску. Новы сайт будзе развіваць нашу карпаратыўную сацыяльную місію па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў кампаніі і за яе межамі. Усяго ў сайта будзе 3 моўныя версіі: руская і ангельская пачнуць працаваць у лютым. Карыстальнікі змогуць чытаць сайт на той мове, на якой яны лепш успрымаюць інфармацыю», — распавяла Iрына Капiлава, дырэктар па маркетынгу ААТ «Лiдскае пiва».

2017-01-24 02.50.01 pm.png

Сайт мае зручную i зразумелую навігацыю. Cпасылкі на бягучыя праекты вынесены на галоўную старонку асобна. У раздзеле «Кампанія» сабрана інфармацыя аб заводзе, уключаючы ўзнагароды. Блок «#Лідскае» раскажа пра «Лідскі бар» і аб тым, як трапіць на экскурсію на завод. Створана і мабільная версія сайта.

Для гатункаў піва, знятага з вытворчасці, створаны «Піўны архіў», які захавае візуальны вобраз бутэлькі альбо этыкеткi і апісанне гатунку.

«Мы глыбока пагрузіліся ў каштоўнасці брэнда», — кажа Таццяна Рагоўская, дырэктар па рабоце з кліентамі міжнароднай кампаніі Red Graphic Interactive Agency. «I у нас з’‘явiлася ідэя: lidskae.by — гэта гісторыя завода, выкладзеная голасам ўяўнага сучаснага гісторыка штодзённасці; і ў той жа час — зручны інфарматыўны зборнік ўсіх гатункаў “Лідскага”».

Новы сайт lidskae.by выглядае як спецыяльны выпуск любімага часопіса пра гісторыю і культуру пiцця. Над праектам працавалі Захар Шлімакоў, Таня Рагоўская, Надзея Зелянкова, Аляксей Русецкі, Дзяніс Клявіцкі і каманда аддзела маркетынгу «Лідскага піва».

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: