Каляндар “Не маўчы па-беларуску” выпусцілі ў мабільнай версіі

Поделиться

Яшчэ ў канцы мінулага году амаль увесь наклад папулярнага каляндара з серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2017 год быў раскуплены чытачамі, у кнігарнях засталіся толькі лічаныя асобнікі.

budzma_k2017-800x571.png

Але кампанія “Будзьма беларусамі” вырашыла не пакідаць тых, хто не паспеў набыць каляндар  у самоце і падрыхтавала  цудоўны постнавагодні падарунак! На яе замову студыя дызайнера Ігара Назаранкі, як і ў мінулыя гады, зрабіла  мабільную версію календара, якая  ўжо дасяжная для бясплатнага спампоўвання для прылад на платформах  iOS і Android!

kaliandar.jpg

Мабільная версія календара аб’яднала мінулагодні і сёлетні календары, а гэта ўжо болей за 700 арыгінальных вясёлых малюнкаў ад мастачкі Дар’і Мандзік, падпісаных сакавітымі беларускімі словамі і словазлучэннямі, якія прыставанне будзе даваць у рандомным парадку.   

kaliandar2.PNGkaliandar3.PNG

Бясплатнае дастасаванне можна ўсталяваць для iOS і Android!




Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: