Калядная фотагісторыя marketing.by: як рэкламісты сталі калядоўшчыкамі

30 Декабря 2014 marketing.by 12160 1 Креатив
Поделиться

Канец года — час, калі агенцтвы ды буйныя кампаніі традыцыйна абмяркоўваюць праекты і бюджэты на наступны год. Кліенты, як водзіцца, хочуць атрымаць больш за меншыя грошы. Агенцтва, наадварот, разлічваюць на дастатковыя фінансы ды магчымасць вялізных праектаў.

Камандзе marketing.by гэтыя перагаворы вельмі нагадалі абрад беларускіх каляд. Мы трошкі пафантазіравалі і вырашылі зрабіць алегарычны фотапраект, дзе ў ролях калядоўшчыкаў выступілі вядомыя ў галіне рэкламы ды камунікацый асобы, а ў якасці гаспадароў і чорта (спірыта кліента) — прадстаўнікі буйных кампаній. Калі ласка, сустракайце!

1+.jpg

 — Ну, гаспадынька, за новае жыццё, за беларускі рубель!

1.jpg

 — Не бядуй, як-небудзь здолеем…Але, баюся, пра рэкламу на тэлебачанні можна забыць. Можа, пойдзем у Сеціва, калі будзе куды…

2.jpg

 — О, шаноўныя, глядзіце: святло паляць, дымок ідзе, блінами пахне… Бюджэт не эканомяць! Нам сюды!

3 (1).jpg

— Прывітанне вам у хату! З намі Музыка, песні ды пляскі, гульні ды вяселле! Наварожым вам дабрабыту на ўвесь будучы год! Як кажуць у народзе, прыйшлі мы да вас з Козачкай рагатай, хай будзе ўвесь час ураджай багаты!

6+.jpg

— Так, выкладваемся на ўсе сто: Музыка, жгі, Кабета, падпявай, Мядзведь, танчы! 

4.jpg

 — Добра спявалі й скакалі, але вось усё, што ёсць па бюджэце…Пардоньце!

5++ (1).jpg

— Пабойцеся бога, спадарства! Хто ж столькі дае! Вы такі давялі нашу Казу да інфаркта!

— Зноў будзе, як у 2011-м?! Не-е-е…

5+++ (1).jpg

—Выбачайце, даражэнькія, больш няма…

5+.jpg

—Як можна працаваць у такіх умовах? Гэта невыносна, шаноўныя! Я за гэтыя тры кавалкі хлеба нават з падлогі не падымуся!

6+++ (1).jpg

—Ну-ну, не трэба драмы. Мы тут паскраблі па сусеках —знайшлі для вас прысмакаў. 

6++ (1).jpg

Даражэнькія, падкіньце яшчэ крыху! Нам жа і мядзведзя карміць трэба! 

7.jpg

 — Не шкадуй, гаспадар, мяшок напаўняй! Абяцаем табе добры год без непрыемных прыгод! 

 — Гэтыя калядоўшчыкі да пячонак дастануць…

9.jpg

—Гэта ўжо іншая справа! Чаму ж нам не пець, чаму ж не гудзець… Дзякуем, гаспадары!

8++.jpg

Будзе з чым працаваць, будзе што смакаваць!

8.jpg

Вось табе, Музыка, за настрой вясёлы, за добрыя песні ды аранжыроўкі.

8+.jpg

А табе, Каза, паверыў б і сам Станіслаўскі!

gaspadary.jpg

 — Абяцалі добры год, дабрабыту наваражылі, каморы апусташылі…Ну паглядзім, як што спраўдзіцца. У новы год — з новымі надзеямі! 

111.jpg

У праекце прынялі ўдзел:

Андрэй Эзерын, дырэктар EZERIN'COM
Алена Хомчанка, брэнд-менеджар Coca-Cola
Зміцер Курловіч, кіраўнік аддзела ўпраўлення брэндам velcom
Аляксандр Дземідовіч, намеснік дырэктара па маркетынгу і развіцці СТАА “Атлант-М Фарцойгхандэль”, імпарцёра Volkswagen у Беларусі
Кацярына Саковіч, акаўнт-дырэктар GetBOB Agency
Андрэй Барашка, дырэктар Holiday.by
Аляксандр Чарнуха, галоўны рэдактар UltraMusic.com
Васіль Андрэеў, дызайнер
Міхаіл Дарашэвіч, кіраўнік Gemius у Беларусі

IMG_1919.jpg

Над праектам працавалі:

Ідэя, капірайцінг, прадакшн: Ганна Шутава, Вікторыя Луд, Сяргей Скараход
Фатограф: Юлія Мацкевіч
Дызайнер: Павел Лапкоўскі (студыя Fuzzme)
Візажыст: Кацярына Салодкая

Вялікі дзякуй за падтрымку праекта Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы і асобна памочніку мастацкага кіраўніка Юліі Лазар-Віскуб, а таксама атэлье Elen Carotte і гурту “Вурай”. 

marketing.by віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі!

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: