Календар каштоўнасцей мiнулага i сучаснага ад «СОФТКЛУБ»

9 Января 2014 Marketing.by 2514 0 Дизайн
Поделиться

ААТ «СОФТКЛУБ» выпусціла «Календар каштоўнасцей мiнулага i сучаснага».

Праект: каляндар на 2014 год ААТ «СОФТКЛУБ» «Календар каштоўнасцей мiнулага i сучаснага»

Канцэпцыя: Каляндар на 2014 год працягвае тэматыку беларускай гiсторыi i спадчыны, да якiх кампанія СофтКлуб ужо не аднойчы звярталася: ў 2011-м годзе, прысвяціўшы выпуск помнікам архітэктуры Беларусі i ў 2013-ым, звярнуўшыся да народных каляндарных святаў Беларусi.

У 2014-ым годзе нас зацікавіла ідэя параўнаць каштоўнасцi далёкага мiнлага i нашых дзён. На старонках каляндара з'ядналіся гiстарычная спадчына Вялiкага Княства Лicтоўскага i кампанii СофтКлуб. Візуальны шэраг для кожнага месяца — знакамiтыя манеты пэўнага гістарычнагаперыяду ВКЛ побач з партрэтам знакамітай асобы таго часу. Акрамя гэтых выяў мiнулага на кожнай старонцы каляндара знаходзяць сваё месца i выдатныя дасягненнi кампанii СофтКлуб (за 20 год гiсторыi кампанii).

Каляндар кампанii СофтКлуб прызначаны нагадваць сваiм уладальнiкам, што нават у XXI стагоддзi мы можам тварыць гiсторыю, якую пакiнем сваiм нашчадкам.

Над праектам працавалi:

Адзел маркетынга кампаніі СофтКлуб

Дызайн-студыя «Collection»

Фатограф - Алег Яравенка

Складальнік – Алесь Суша

Дызайн – Канстанцін Вашчанка

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: