HONAR выпусціў калекцыю адзення з візуальнай спадчынай БНР

16 Февраля 2018 5821 0 PR Бизнес Дизайн Креатив Тренды
Поделиться

Брэнд адзення HONAR выпусціў калекцыю «Асобны атрад», прысвечаную стагоддзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, што будзе адзначацца 25 сакавіка 2018 года.

IMG_0728_.jpg

Дызайнеры брэнду Карына Адзесенка і Павел Доўнар паклалі ў аснову новай серыі адзення візуальную спадчыну БНР. Тут можна ўбачыць і карту рэспублікі, і ўстаўную грамату, і марку з пагоняй. Сімволіка рэспублікі гарманічна аб’яднана з сучаснымі формамі і характэрнымі брэнду мінімалістычнымі акцэнтамі. Прадстаўлены мадэлі для мужчын і жанчын: джэмперы, кашулі, нагавіцы, сукенкі і нават паліто.

IMG_0548.jpg

IMG_0913.jpg

"Мы не маглі абмінуць такую значную для беларускага народу падзею — абвяшчэнне незалежнасці БНР. Лічу, што без гэтай ініцыятывы мы сёння не мелі б сваёй уласнай дзяржавы. І дзіўна выглядае пасіўная пазіцыя кіраўніцтва сучаснай Беларусі ў справе святкавання гэтага юблілею. Застаецца спадзявацца толькі на ўласнае жаданне неабыякавых людзей! І хочацца папрасіць беларусаў аб’яднацца вакол гэтай даты і ствараць разнастайныя ініцыятывы, запукаць праекты, рэалізоваўць крэатыўныя ідэі да стагоддзя БНР!! - лічыць заснавальнік брэнда HONAR Павел Доўнар.

IMG_0672.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: