Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву: далучайцеся да яго абуджэння!

Поделиться

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by. За гады свайго існавання Фестываль стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў.

2-2.png

Сёлета Аргкамітэт дае магчымасць усім неабыякавым стаць суарганізатарамі Фестывалю, а менавіта далучыцца да яго правядзення.

Зрабіце свой унёсак у развіццё беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі. Заходзьце на сайт ulej.by, знаходзьце там “aDNaK! — ген беларускага крэатыву” і далучайцеся да яго абуджэння!

Ад Аргкамітэта і партнёраў Фестывалю — спецыяльныя сувеніры, падарункі і магчымасць удзельнічаць у актыўнасцях падчас фестывальнага дня. Больш за тое — у вас з’яўляецца ўнікальны шанец узяць удзел у працы журы ці нават уручыць Гран-пры найлепшым стваральнікам беларускай рэкламы!

Падтрымаць праект на ulej.by


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: