Дзве новыя паштоўкі ў наборы «Не маўчы па-беларуску!»

Поделиться

Набор папулярных  паштовак «Не маўчы па-беларуску» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» і мастачкі Дар’і Мандзік папоўніўся дзьвюма новымі адмысловымі  паштоўкамі. 

02.png

Цяпер разам з імі кожны здолее апісаць і даўжэзныя вейкі каханай, і мужнае падбароддзе каханага, а таксама падзяліцца праектам сваёй будучай сядзібы. І ўсё гэта, безумоўна, па-нашаму, па-беларуску!

01.png

Паштоўкі з гэтай серыі былі прынятыя надзвычай прыхільна беларускімі пакупнікамі яшчэ ў мінулым годзе. Іх з’яўленне падштурхнула кампанію і да стварэння календара «Не маўчы па-беларуску!» , які 5-тысячным накладам разляцеўся па ўсёй Беларусі за паўтара месяца, і да мабільнага дастасавання.

Дапоўнены набор паштовак і каляндар «Не маўчы па-беларуску» можна набыць у Мінску:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А),  «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2), «Веды» (вул. К.Маркса, 36), «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), «Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19), «Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27), «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.by , prastora.byimbryk.by .

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: