Чацвёрты этап праекта MOVABOX прысвячаецца кнізе «Радзіва «Прудок» і яе аўтару Андрусю Горвату

Поделиться

16 сакавіка cацыяльна-культурны праект кампаніі velcom MOVABOX прадставіў твор, вакол якога разгорнуцца асноўныя падзеі заключнага этапа гэтай маштабнай ініцыятывы, – кнігу Андруся Горвата «Радзіва «Прудок».

2017-03-17 12.03.52 pm.png

З гэтай нагоды Мінск ненадоўга наведаў сам аўтар, які некалькі гадоў таму вырашыў адмовіцца ад жыцця ў буйным горадзе і пасяліўся ў старой дзедавай хаце ў весцы Прудок – дзе і знайшоў крыніцу натхнення для стварэння сваёй кнігі-дзённіка.

Не менш кардынальныя змены адбыліся і са зместам сайта movabox.by: цяпер тут можна знайсці новы тэст па новай кнізе і, прайшоўшы яго, атрымаць магчымасць выіграць унікальны набор артэфактаў, прысвечаных Космасу, на пошукі якога адправіўся ў свой час Андрусь Горват. Сярод артэфактаў – пакецік з насеннем касмеі, каб пасадзіць, вырасціць і не толькі знаць свае карані, але і бачыць іх; шакалад «Разьдзялі радасць» з сямі кавалачкаў: адламаць матулі, з’есці да гарбаты, пакінуць на вечар, але не ўтрымацца і адкусіць кавалачак і г.д.; керамічная кружка, на якой пасля награвання праяўляецца надпіс «Шчасце – гэта прам зараз!»; маленькія драўляныя граблі, каб прыводзіць думкі ў парадак; свісток з гліны ў выглядзе казы; «філасоўскае» варэнне з цыбулі; вялікая прабірка з пахам простага чалавечага шчасця; аўтарскае пасланне да чытача і, менавіта, сама кніга. Усе артэфакты выкананы ў адзінай канцэпцыі – набора рэчаў, што дапамагаюць кожны дзень адчуваць тое самае простае шчасце і канцэнтравацца на пошуках свайго ўнутранага Космаса.

17361723_1240200266034512_7299324808563501718_n.png

«Шукаць шчасце, шукаць сябе, сваё месца на гэтым свеце і свой Космас унутры – ці не гэтым займаецца кожны з нас большую частку жыцця? Адчуванне свайго месца на планеце – таксама частка гэтага працэсу. І галоўнае, што робіць нацыянальная літаратура, – дапамагае гэтае месца знайсці і ўсвядоміць. А праект МOVABOX выконвае важную ролю, падтрымліваючы «свае» агульныя карані, пераемнасць мінулага, сучаснага і будучага. І я вельмі ўдзячны за магчымасць удзельнічаць у ім», – адзначыў Андрусь Горват.

DSC_1720.jpg

«Кніга Андруся Горвата «Радзіва «Прудок», якая за кароткі час пасля выхаду ў свет ужо паспела набыць амаль фенаменальную вядомасць, – жывы доказ таго, што адвечная тэма пошуку ўласных каранёў не губляе актуальнасці як для сучасных аўтараў, так і для іх чытачоў. А цесная сувязь з каранямі літаратурнымі не перашкаджае пісьменніку вынайсці сваю ўнікальную, свежую і арыгінальную творчую манеру, якую сустрэнуць з захапленнем і цікавасцю. Гэтая кніга прыводзіць да адной роўніцы каштоўнасці асабовыя і ўсеагульныя, рэчы простыя і складаныя, час мінулы і сучасны – а таму найлепшым чынам падсумоўвае вынікі праекта MOVABOX», – адзначыў кіраўнік аддзела брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч.

Таксама на прэс-канферэнцыі быў прадстаўлены MOVABOT – чат, які дапаможа знайсцi кнігу, якую вы зараз хацелi бы прачытаць згодна са сваім настроем і пажаданнямі. Каб атрымаць рэкамендацыю, трэба зайсці на старонку velcom likes у Facebook, пасля чаго націснуць на спасылку ў пасце пра MOVABOT-а і пачаць з ім размову. Бот вітаецца і прапануе выбраць персанажа, ад імя якога працягнецца камунікацыя. Пасля гэтага ён прапануе рэцэнзіі на 6 кніг. Праз некаторы час таксама з’явіцца функцыя варажбы па цытаце з кнігі і тэматычныя падборкі. Парнёрам праекта стаў сайт Kniharnia.by. 

MOVABOX – новы праект velcom, накіраваны на падтрымку беларускай культуры. Дзейнасць у гэтым напрамку з’яўляецца важнай часткай карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі. Сярод адметных праектаў – адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom», праект «Музей дзецям з velcom» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем, падтрымка праграмы «Падарожжа дылетанта» і іншыя. Інфармацыйны партнёр праекта MOVABOX – грамадска-культурная кампанія «Будзьма беларусамі!». Партнёры праекта – партал беларускіх электронных кніг kniharnia.by і бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова».

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: