“Будзьма беларусамі!” запрашае стварыць ролік пра 50 знакавых кніг за 500 гадоў беларускага кнігадруку

4 Декабря 2017 1647 0 Социальная реклама
Поделиться

Саюз беларускіх пісьменнікаў і кампанія “Будзьма беларусамі!” у лістападзе мінулага году абвесцілі кампанію 500-годнасць, прысвечаную 500 гадоваму юбілею беларускай кнігі.

44.jpg

Адным з элементаў кампаніі было правядзенне народнага і экспертнага галасавання, у выніку чаго з’явіўся спіс з 50 самых значных беларускіх кніг! Кожная з гэтых кніг – нейкі этап развіцця і станаўлення беларускай нацыі і дзяржавы, ці нейкай асобнай сферы.

Мала хто задумваецца, але беларуская кніга – гэта вынік таленту пісьменніка ці навукоўца, але гэта яшчэ і дызайн і афармленне і інжынерская думка, увасобленая ў друкарскім рыштунку, а часам і праца перакладчыка.

Найбольш знакавыя кнігі Беларусі. Частка 1 (41-50)

Найбольш знакавыя кнігі Беларусі. Частка 2 (31-40)

Найбольш знакавыя кнігі Беларусі. Частка 3 (21-30)

Найбольш знакавыя кнігі Беларусі. Частка 4 (20-11)

Найбольш знакавыя кнігі Беларусі. Апошняя частка (10 – 1)

Што трэба зрабіць:

Стварыць відэа ці анімацыйны прадукт, які б у папулярнай форме засведчыў гэты цывілізацыйны шлях беларусаў, яго асаблівасці, прадэманстраваў беларусаў як адукаваную нацыю, якая шмат у чым у свае часы ішла разам, а часам нават і апераджала сваіх суседзяў.

Запрашаем вас падтрымаць гэты праект і стварыць выніковы ролік

Кантакт:

Алена Макоўская

Кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”? Каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”

E-mail: a.makouskaya@gmail.com

Тэл.: +371 29 632-00-92

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: