"Будзьма беларусамі!" шукае эскізы на нацыянальна арыентаваную тэматыку

23 Мая 2019 1452 0 PR Креатив Творчество
Поделиться

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” абвясціла конкурс эскізаў на нацыянальна арыентаваную тэматыку. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аматары і прафесіяналы, якія неабыякавыя да ўласнай культуры.

"Мы шукаем цікавыя, крэатыўныя і сучасныя ідэі, накіды, малюнкі і эскізы, якія б вы хацелі бачыць на майках, торбах, кубках, нататніках і інш. Мы даём шырокі прастор вашай фантазіі (падзеі, асобы з гісторыі і міфалогіі, арнаменты і ўсё, што, на вашу думку, звязанае з Беларуссю, у тым ліку проста смешныя выявы і надпісы). Кветачкі і мімішныя малюнкі таксама прымаюцца. Галоўнае – крэатыў, бо мы шукаем тое, чаго яшчэ не было!"

Конкурс стартуе 23 траўня і будзе праходзіць у некалькі этапаў.

1 этап

Даслаць запоўненую заяўку ўдзельніка і малюнак або некалькі ў фармаце PNG або JPEG (максімальны памер – 5MB) да 23:59 10 чэрвеня на скрынку adv.budzma@gmail.com з пазнакай “Конкурс дызайну”. Да разгляду прымаецца максімум пяць малюнкаў.

2 этап

Журы зробіць папярэдні адбор дызайнаў. На сайце budzma.by і на старонках кампаніі ў сацыяльных сетках гэтыя дызайны будуць выстаўленыя на галасаванне. Дызайны, якія набяруць найбольшую колькасць інтэрнэт-галасоў, і стануць пераможцамі. Такім чынам, пераможцы будуць абраныя праз “народнае” галасаванне.

3 этап

Супольная праца пераможцаў з прафесійнымі дызайнерамі і прадстаўнікамі кампаніі “Будзьма беларусамі!” па адаптацыі малюнка пад прынт для нанясення на візуальную прадукцыю.

Што ў выніку

Найлепшыя малюнкі-пераможцы будуць рэалізаваныя ў выглядзе прынтоў на цішотках, торбах, кубках ды іншай візуальнай прадукцыі. Таксама пераможцы атрымаюць дадатковыя бонусы ад кампаніі - але арганізатары пакуль не ўдакладняюць, якія.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: