Брытанцы стварылі карту свету, на якой Беларусь назвалі "сястрой Еўропы"

26 Января 2017 marketing.by 3061 0 Креатив Нестандарт
Поделиться

Брытанскія дызайнеры са студыі Dorothy стварылі карту свету (World Song Map), на якой абазначылі краіны назвамі песень, піша Еўрарадыё.

siostry.jpg

Яны, як сцвярджаюць аўтары карты, падыходзяць па сэнсе для апісання кожнага канкрэтнага рэгіёна. Беларусь на ёй назвалі "сястрой Еўропы". Нашу краіну абазначылі песнямі "Sister Europe" гурта "Psychedelic Furs" і "European female" "The Stranglers".

Украіну характарызуюць кампазіцыі "Rebirth of a Nation" ("Адраджэнне нацыі"), "War Zone" ("Зона вайсковых дзеянняў") і "From Russia with Love" ("З Расіі з любоўю"). Расію абазначылі на карце песнямі "Back in USSR" ("Назад у СССР"), "Wide Open Space" ("Шырокая прастора") і "Empire State of Mind" ("Імперскі стан душы"), інфармуе сайт birdinflight.com.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: