Брэнд адзення HONAR выпусціў калекцыю з выявамі Міндоўга, Гедыміна і Вітаўта

19 Марта 2019 2398 0 Дизайн Тренды
Поделиться

Якімі ўладарамі мы можам ганарыцца? Брэнд сучанага беларускага адзення HONAR вырашыў даць адказ на гэтае пытанне ў сваёй новай калекцыі.

iKa9_LUX.jpeg

Дызайнер Павел Доўнар: “Нашую калекцыю мы падрыхтавалі да чарговай гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — першай сучаснай спробай беларусаў стаць уладарамі на сваёй зямлі. Аднак сама калекцыя сягае глыбей у гісторыю. Уладар – так называлі сябе вялікія князі літоўскія. А ВКЛ — было пакуль, бадай, самай слаўнай беларускай дзяржавай. Адпаведна сярод кіраўнікоў княства можна вылучыць найбольш выбітных лідараў. Міндоўг, Гедымін, Вітаўт — гэтыя постаці і натхнілі нас, стварыўшы адну з самых магутных дзяржаваў тагачаснай Еўропы”.

IMG_1769 copy.jpg

Калекцыя выканана ў стылістыцы вулічнай моды і аздоблена вышыўкай прац майстра беларускай выцінанкі Вольгі Palunisa:

“У 2015 годзе дзякуючы сустрэчы з Паўлам Бераговічам, гаспадаром маёнтка Падароск распачалася праца над калекцыяй "Уладары Вялікага княства літоўскага", часткай якой з'яўляюцца прадстаўленныя выявы. Асновай кожнай працы з'яўляецца Дрэва жыцця — самы улюбёны матыў беларускай выцінанкі. Праз сімвалы, якія напаўняюць дрэва кожнага уладара я імкнулася перадаць асаблівасці характару і часу праўлення кожнай асобы.”

IMG_1793 copy_cr.jpg

sGGdl7RM.jpeg

Калекцыя выйшла пры падтрымцы маёнтка “Падароск” і пакуль прадстаўлена выявамі трох уладароў: Міндоўга, Гедыміна і Вітаўта. Аўтары запланавалі на восень выпуск рэчаў яшчэ з дзвюмя постацямі, і пры поспеху абяцаюць паступова рухацца па старонках гісторыі да нашага часу.

Дызайнеры Карына Адзесенка, Павел Доўнар

Мадэлі: Ілля Коваль, Сафія Разоўская

Фатограф: Дар’я Лыскавец

Стыль: Алеся Яфімік

Макіяж: Эліна Пятросава

Абутак: Basconi

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: