"Белтэлэкам" у калабарацыі з тэлеканалам H2 пачаў рабіць гiстарычнае шоў з Юрыям Жыгамонтам

Поделиться

"Белтэлэкам" стаў прасоўваць у рамках пакета паслуг "Ясна" кантэнт мясцовай вытворчасці, зроблены ў калабарацыі з тэлеканалам Н2. Першыя відэа на гістарычную тэматыку з удзелам Юрыя Жыгамонта жыгамонта апублікаваны ў інтэрнэце.

download (1).png

Як патлумачылі Marketing.by у прэс-службе "Белтелекама", тэлеканал Н2 сёлета пачаў вяшчанне на тэрыторыі Беларусі эксклюзiўна ў сетцы буйнейшага РУП «Белтэлекам». Тэлеканал даступны ў пакетах iнтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама ў пакетах паслуг «ЯСНА».

- «Белтэлекам» падтрымаў iдэю сумеснага праекта, якi якраз прызваны прыцягнуць увагу гледачоў да новага для Беларусі тэлеканала.

Ідэя праекта – перадаць агульную канцэпцыю тэлеканала праз стварэнне арыгінальнага лакальнага кантэнта. Упэўненыя, што займальныя гісторыйкі пра Беларусь прывабяць зацікаўленых гэтай тэмай гледачоў на канал Н2.

- Чаму вядучым быў абраны Юры Жыгамонт?

 - Мы запрасілі ў праект славутага беларускага «дылетанта» Юрыя Жыгамонта, які ўжо болей за 20 год падарожнічае па краіне, знаёмiцца з людзьмі і слухае іх неверагодныя апавяданні.

Тым больш што многія ведаюць яго як аднаго са старэйшых трэвел-блогераў Беларусі :) Акрамя таго, яго акцёрская адукацыя дапамагла стварыць сапраўды займальны кантэнт. Дарэчы, гэты праект дазволіць гледачам скласці новае ўяўленне пра падарожжы дылетанта.


- Колькі запланавана серый і як часта яны будуць выходзіць?

- Ёсць матэрыял, якога хопіць на дзесяць гісторыек. Плануецца зрабіць мінімум пяць відэасюжэтаў. Зараз некаторыя ролікі знаходзяцца ў мантажы, хутчэй за ўсё яны змесцяць па некалькі апавяданняў. Перыядычнасць – раз у тыдзень. Прэм’ера адбылася 14 чэрвеня i сёння мы бачым зацікаўленасць  з боку карыстальнікаў сацсетак. Хто ведае, магчыма, гэты праект чакае працяг.


На сёння ў Беларусі два тэлекам аператары развіваюць уласныя інтарактыўныя платформы лічбавага тэлебачання і пачынаюць вырабляць уласны кантэнт - гэта VOKA ад velcom | A1 и "Белтэлекам".

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: