Беларусы здымаюць пра экалогію: новы ролік у Байнэце

Поделиться

Серыя сацыяльнай рэкламы «Культура пачынаецца з цябе» папоўнілася новым ролікам.

У новым відэа «Экалогія пачынаецца з цябе» на плячах людзей з’яўляюцца пакеты са смеццем, якія з цягам часу становяцца толькі цяжэй, а людзі працягваюць цягнуць іх на сабе, нават не заўважаючы гэтага.

Ініцыятыва ладзіцца Майстэрней сацыяльнага кіно, якая была створана, каб рабіць грамадскія праблемы Беларусі і варыянты іх рашэння больш нагляднымі. Майстэрня звярнулася да беларускага бізнэса, каб разам стварыць добрую сацыяльную рэкламу. Вытворцы ўдзячны за падтрымку праекта мабільнаму аператару Velcom, інтэрнэт-правайдару «Атлант Тэлекам», кaмпаніі «Хенкель Баўтэхнік».

Усе папярэднія іміджавыя ролікі — «Яднай у сабе культуру!», «Мова пачынаецца з цябе», а таксама новае відэа «Экалогія пачынаецца з цябе» — аўтары плануюць паказаць шырокай аўдыторыі з дапамогай тэлебачання.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: