Беларускія ігральныя карты з выявамі Жыгімонта Аўгуста і Стэфана Баторыя перавыдаюць у Гродна

Поделиться

Энтузіясты з Гродна збіраюць грошы на аднаўленне і перавыданне беларускіх ігральных картаў. Зараз праект "Карт Лапіных" сабраў папярэдніх замоваў на суму ў 1245 рублёў, а збор сродкаў працягнецца яшчэ 9 дзён.

IMG_73251_cr.jpg

Адкуль узяліся "Карты Лапіных"?

У 1923 годзе браты Аляксандр і Абрам Лапіны пашырылі сваю справу і пачалі вырабляць ігральныя карты, што дазволіла ім перайменаваць сваю літаграфію ў „Першую краёвую фабрыку ігральных карт”. Карты былі высокай якасці, іх выкарыстоўвалі для гульні ў скат, брыдж, покер, віст. На фабрыцы братоў Лапіных друкавалі карты народныя, ракайлевыя, венскія, рэйнскія, а таксама тут была распрацавана ўнікальная калода “з каралямі”.

Восенню 1939 года фабрыка братоў Лапіных была нацыяналізавана, а яе гаспадары загінулі ў гарадзенскім гета. Друкарню пераарыентавалі на выраб прапагандысцкіх матэрыялаў. Да пачатку 1950-х гадоў літаграфія ў Гародні была адзіным у Савецкай Беларусі прадпрыемствам каляровага друку. Праісналава яна да 1993 года.

Аднаўленне аўтэнтычнай калоды

a2f20245757077f63bde0ce1d28f.jpeg

Ідэя праекту існавала яшчэ з 2015 года, калі на гарышчы будынка былой фабрыкі Лапіных былі знойдзены некалькі запыленых асобнікаў калісьці вядомых усім карт, надрукаваных больш за 70 год таму.

У 2017 годзе за аднаўленне ігральных картаў Лапіных узялася сям’я Янкоўскіх разам з творчым згуртаваннем “А-чатыры”. Карты былі ўласнаруч адмаляваны і адноўлены на аснове фрагментаў арыгінальнай калоды. На каробцы можна заўважыць элементы дызайну, запазычаныя непасрэдна з прадукцыі фабрыкі Лапіных: лагатып, віньеткі, шрыфтавыя кампазіцыі.

Калода “з каралямі” ўнікальная, таму што яна была распрацавана і друкавалася толькі ў Гародні. Гэта адзіныя карты, дзе каралі адлюстроўваюць гістарычных асобаў польскай і беларускай гісторыі – Яна Сабескага, Казіміра Вялікага, Жыгімонта Аўгуста і Стэфана Баторыя.

IMG_73111_cr.jpg

Як патлумачыў Marketing.by Антон Янкоўскі, карты будуць надрукаваны незалежна ад таго, ці атрымаецца сабраць 100% патрэбных сродкаў на Talaka.by. Публікацыя праекта на краўдфандынгавай пляцоўцы - гэта быў рэкламны крок, а таксама магчымасць сабраць перадзамовы.

IMG_73021_cr.jpg

Над аднаўленнем калоды працавалі:

Антон Янкоўскі - кіраўнік пректу

Наста Янкоўская - мастак

Андрэй Вашкевіч - гісторык

Ганна Ліпчанская - рэдактар

Руслан Кулевіч - журналіст

Ксенія Буйвід - пераклад на ангельскую.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: