Беларускі пісьменнік гатовы прадаць галоўнага персанажа рамана за $50 тысяч

Поделиться

Беларускі пісьменнік Стаселька Кірыл распачаў краўдфандынгавую кампанію з нагоды выхаду новай кнігі. Кожны аматар літаратуры можа не толькі падтрымаць кнігу, але і... купіць літаратурнага персанажа.

Для гэтага на платформе Talaka, дзе ідзе збор сродкаў на вданне кнігі, ёсць адмысловы лот: чытач, які яго набудзе, атрымае права выбраць імя аднаго з персанажаў рамана, даць сваё ўласнае імя ці імя свайго сваяка або сябра. У тым ліку, любы жадаючы, хто падтрымае праект на $50 тыс., можа даць сваё імя галоўнаму герою рамана.

К1.jpg

Як паведамляецца, новы раман Кірыла Стаселькі "Дзевяць жыццяў Віта Морэ" ‒ гэта захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

"Дзевяць жыццяў Віта Морэ ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы".

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: