Беларускія брэнды вопраткі пачалі экспансію ў рэгіёны

Поделиться

Аб пачатку продажаў у абласных цэнтрах заявілі адразу два беларускіх брэнда адзення: HONAR ідзе ў Гародню, а KRASA — у Гомель.

8.jpg

Манабрэндавая крама жаночых сукенак KRASA адкрылася ў мінулую суботу ў гомельскім гандлёвым цэнтры «Мандарын Plaza». На 17 квадратных метрах прадстаўлены ўвесь асартымент брэнду: ад паўсядзённых да святочных сукенак. 

Як распавяла сузаснавальніца Ганна Кулакова, KRASA вырабляе толькі сукенкі, і ў бліжэйшы час змяняць канцэпцыю не плануе. Таксама яна пракаментавала, чаму першы крок у рэгіёны пачаўся з Гомеля:

—  Я сама — практычна гамяльчанка. Тут жывуць мае бабуля і дзядуля, я з дзяцінства кожнае лета праводзіла на вуліцы Рагачоўскай. І калі несці ў свет прыгожосць і любоў, то трэба пачынаць з тых, хто табе бліжэй.

У планах брэнда KRASA перш за ўсё сваіць пашырэнне рознічнай сеткі ў Гомелі і Мінску. Але разглядаюцца прапановы супрацоўніцтва і з іншымі рэгіёнамі, а таксама выхад на ўкраінскі рынак.

4.jpg

У абласным цэнтры на другім канцы краіны 24 траўня пачынаецца продаж адзення ад брэнда HONAR. Яго аўтары пайшлі па іншым шляху: не адкрываць свае крамы, а шукаць партнёраў. Калекцыі адзення ў Горадні будуць прадстаўлены ў мясцовай краме “Цудоўня”.

12FTX_9165.jpg

Як адзначыў сузаснавальнік HONAR Павел Доўнар, яны зараз шукаюць партнёраў у іншых гарадах і гатовы пашыраць сваю прысутнасць у рэгіёнах.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: