Байцы з клубу "Патрыёт" запісалі ролік з вершамi на беларускай мове

12 Сентября 2017 1865 0 PR Креатив Творчество
Поделиться

Спартыўны клуб «Патрыёт» сёлета павіншаваў вучняў і іх бацькоў з Днем Ведаў нестандартна: у знятым менавіта да Дня Ведаў відэароліку славутыя майстры чытаюць вершы па‑беларуску.

«Імя нашага клуба невыпадковае. Мы любим сваю краіну і лічым, што наша культура і гісторыя нясуць у сабе велізарны патэнцыял для духоўнага развіцця моладзі. Поспех нашых байцоў на сусветных рынгах — гэта шмат у чым і іх стаўленне да сваёй краіны, за якую яны з гонарам выступаюць. Мы ўсе памятаем свае школьныя гады і тое, як па зернейку ўбіралі нашу культуру на ўроках літаратуры і гісторыі. У нас былі добрыя настаўнікі, а сёння мы самі становімся настаўнікамі — для тых, хто імкнецца зрабіць моцным не толькі цела, але і дух», — гаворыць галоўны трэнер клуба «Патрыёт» Дзмітрый Пясецкі, шматразовы Чэмпіён Свету па муай-тай.

Ідэя зняць ролік да 1 верасня нарадзілася ўнутры клуба: верш беларускага паэта Пятруся Броўкі «А ты ідзі…» прапанавала прачытаць Марыя Валент — Чэмпіёнка Еўропы, прызёр Чэмпіяната свету па муай-тай. У роліку азначаны не толькі спартыўныя тытулы Чэмпіёнаў свету Пятра Раманкевіча і Дзіяны Емяльянавай і іх трэнера Дзмітрыя Пясецкага, але і нумары школ, выспускнікамі якіх яны з’яўляюцца. Такім чынам клуб падкрэслівае жывую сувязь паміж выгадаваннымі ў ім славутымі спартоўцамі і тымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія ўпершыню адчыняць дзверы клуба «Патрыёт» у сваім горадзе.

Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: