Банк Дабрабыт запусціў беларускамоўны стыкерпак са сваім новым героем — божай кароўкай Евай

11 Сентября 2019 781 0 Компании Креатив Нестандарт
Поделиться

Банк Дабрабыт выпусціў уласны стыкерпак для месенджера Telegram. Героем набора стыкераў стала божая кароўка Ева. Прыкметна, што банк вырашыў ужываць беларускую мову ў камунікацыях. 



"Усё пачалося з дзіркі ў сцяне :) У галоўным офісе мы здымалі падчас рэбрэндынгу стары лагатып "Банк Масква-Мінск", а новы "Банк Дабрабыт" не супаў па памерах, пазаставіўшы бачнымі старыя адтуліны. Трэбы было тэрмінова чымсці схаваць гэты "артэфакт". І тут выпадкова нам прыйшла думка пра маленькіх божых каровак, што прадаюцца ў канцэярскіх крамах. І яна ідэальна справілася з задачай. Замест дзіркі на сцяне ў Банка Дабраыт з’явіўся свой маленькі герой",
- расказвае Дар’я Водчыц, супрацоўніца банка.

Вобраз божай кароўкі, якую мы назвалі Ева, цудоўна адпавядае каштоўнасцям банка. Усе мы з дзяцінства памятаем вершык "Божая кароўка, паляці на небка, прынясі нам хлебка…". Гэта ж якраз пра дабрабыт – сямейную утульнасць, шчыры клопат аб сваіх блізкіх, дастатак.

Таму мы у банку вырашылі зрабіць гэту мілую істоту сваім героем і талісманам. А каб яна выглядала прывабна, запрасілі адно з лепшых беларускіх дызайн-агенцтв Asterman намаляваць нашую новую сяброўку. І павінны сказаць, што гэта атрымалася ў іх выдатна.


Першым праектам, у якім з’явілася Ева, стаў стыкерпак у Telegram’e. Спампаваць яго можна па спасылцы. Надалей Ева будзе "дапамагаць" у абслугоўванні нашых кліентаў і ўпрыгожваць сабой нашы аддзяленні.

Банк Дабрабыт – гэта першы ў краіне банк з беларускамоўнай назвай. Раней ён называўся Банк Масква-Мінск, але тая назва засталася ад старых уласнікаў і даўно не адпавядала бягучаму статусу банка. Цяпер ён належыць Нацбанку, і дзяржава мае планы па яго продажы замежнаму інвестару. Зараз філіялы банка мяняюць сваё знешняе і ўнутранае ўбранне. Прыкметна, што ўнутраную навігацыю банк робіць на беларускай і ангельскай мовах.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: