"Арт Сядзіба" распрацавала фірмовы стыль адзначэння стагоддзя БНР

Поделиться

"Арт Сядзіба" і крама symbal.by распачынаюць кампанію #БНР100, прымеркаваную да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якое будзе адзначацца ў 2018 годзе.

21149974_10212964380038090_6876163085755125503_n.jpg

Як паведаміў дырэктар "Арт Сядзібы" Павел Белавус, разам з дызайнерам Максімам Пякарскім ўжо распрацаваны агульны фірмовы стыль адзначэння стагоддзя БНР. Ён будзе складацца з:

  • унікальнай дынамічнай выявы «Пагоні», якая была знойдзена намі ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі. Яна выкарыстоўвалася на пячатках, бланках і разнастайных дакументах Рады БНР, Сусветнага аб'яднання беларускай эміграцыі ды шматлікіх іншых арганізацый па-за межамі Беларусі з 50-х гадоў 20 стагоддзя.
  • слогана, якім сталі словы Максіма Багдановіча з верша «Пагоня»: «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць».
  • візуальнага афармлення хэштэга #БНР100 і надпіса «100 год БНР», даты 25 сакавіка 1918 ды розных важных артэфактаў.

Таксама створана лінейка сувенірнай прадукцыі: цішоткі, магніты і значкі. У хуткім часе мусяць з'явіцца гадзіннікі, стыкеры, апаскі, паштоўкі, налепкі і інш.

screenshot-symbal.by-2017-09-01-11-05-41.png

"Хочацца таксама, як калісьці з кампаніяй «За свабоду» з крылцамі, каб прома-прадукцыя (значкі, бранзалеты, стыкеры, паштоўкі, налепкі) вялікімі тыражамі была выпушчана і праз розныя кропкі па ўсёй Беларусі распаўсюджвалася бясплатна", - кажа Павел Белавус, але для гэтага трэба недзе знайсці фінансаванне.

Падрыхтаваны фірмовы стыль будзе размешчаны ў інтэрнэце для вольнага выкарыстання і распаўсюду, стварэння ўласных візуальных штук. 

"Арт Сядзіба" плануе зрабіць і некалькі культурных мерапрыемстваў, у тым ліку і вялікі святочны канцэрт 25 сакавіка на буйной пляцоўцы. Перамовы з горадам і пляцоўкамі ўжо пачаліся. 

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: