Арт-студыя распрацавала настольную гульню «1514» да 500-годдзя бітвы пад Воршай

20 Августа 2014 Marketing.by 1528 0 Дизайн
Поделиться

Гульня, рапрацаваная арт-студыяй «PRAS»да 500-годдзя бітвы пад Воршай, напачатку верасня пачне рэалізоўвацца ў крамах Беларусі.

Як паведамляе «Арт-сядзіба», гульня складаецца з гульнявога поля памерам А2 (420×594 мм), шасці фігурак пяхоты, артылерыі і кавалерыі, 60 дапаможных картак з вайсковымі задачамі, кубіка для вызначэння руху ды, адпаведна, прывілаў гульні.

Кожны элемент дызайну зроблены паводле гістарычных дакументаў: на гульнявым полі змешчаны старажытны аршанскі замак, тагачасныя селішчы, млыны і вайсковыя лагеры, а ў вокладцы і картках — чарцяжы вайсковага ўзбраення сярэднявечча.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: