Арганiзатары святкавання Стагоддзя БНР заклiкаюць бiзнес стаць спонсарам падзеi

Поделиться

Заснавальнік культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба», адзiн з арганiзатараў святкавання стагоддзя БНР, Павел Белавус адзначыў на сваей старонцы ў facebook, што беларускi бiзнес мае шанец стаць спонсарам падзеi. 

24210125_1134602066670634_4452712113623389473_o.jpg

Прыклад есць: "Цесляры" пералічылі на арганізацыю святочных мерапрыемстваў #БНР100 1000 рублёў. І сталі першай камерцыйнай кампаніяй, якая цяпер з'яўляецца афіцыйным спонсарам 25 сакавіка — Свята Незалежнасці — Мінск, плошча ля Тэатра оперы.

Агульная колькасць людзей, якія фінансава падтрымалі кампанію па годнаму адзначэнню 100-годдзя БНР набліжаецца да 600 чалавек.

"Мы запускаем два спонсарскіх пакета для юрыдычных устаноў: "Афіцыйны спонсар" і "Генеральны спонсар", бо верым, што ёсць беларускі бізнес, які гатовы адкрыта падтрымаць свята.

Ніжэй падрабязнае апісанне пра кожны са спонсарскіх пакетаў.

Яшчэ дадам, што ўсе сабраныя сродкі, да апошняга рубля, пойдуць толькі на арганізацыйныя патрэбы галоўнага свята ды мерапрыемстваў з нагоды 100-годдзя БНР. Усе людзі, якія працуюць у аргкамітэтах і групах па сваіх накірунках — працуюць цалкам на валанцёрскіх пачатках, без ганарараў і заробкаў.

Я, напрыклад, адклаў усе свае асноўныя справы, завёз жонку і дачку да цешчы ды прысвячаю #БНР100 увесь час. Бо лічу гэта важным!

Зараз крыху пра бізнес і як ён можа далучыцца да свята.

Беларуская мова і нацыянальныя сімвалы ўжо на рэальных прыкладах паказалі, што з'яўляюцца эфектыўнымі сродкамі папулярызацыі брэндаў і стварэння пазітыўнага іміджа кампаніі. Прыклады velcom, Сеть АЗС А-100, symbal.by, ААТ «Лідскае піва», Samsung Belarus, McDonald's Belarus, Alivaria, Бульбашъ Юнайтед, Menu.by пра гэта яскрава гавораць.

А тут у нас ёсць падзея года — шматысячнае мерапрыемства з нагоды 100-годдзя Беларусі з лепшымі творчымі калектывамі краіны, якое не проста падтрымаў Мінгарвыканкам, а стаў адным з партнёраў. Кожны дзень адбываюцца працоўныя сустрэчы і планаванне ўсіх аспектаў мерапрыемства.

Таму ніжэй два спонсарскіх пакета для юрыдычных устаноў: "Афіцыйны спонсар" і "Генеральны спонсар", якія, спадзяюся добра тлумачаць месца спонсараў у межах мерапрыемстваў.

Увесь спіс партнёраў мы павінны закрыць за гэты тыдзень, таму прапановы і заяўкі прымаем да канца тыдня. Звязвацца можна наўпрост са мною ці з Anton Motolko, які адказны за гэты накірунак працы"

Спонсарскія пакеты:

Спонсар: ад 1000 руб. Да 10 кампаній.

1. Лагатып у раздзеле спонсары на друкаванай прадукцыі свята: афішы, расцяжкі, білборды, флаеры, буклеты, налепкі, плакаты, праграмкі, бэйджы мерапрыемства.
2. Лагатып на віртуальнай прадукцыі ў інтэрнэце: афішы, банеры ў сац. сетках, праграма мерапрыемства, афіцыйны сайт, падзеі ў сацыяльных сетках.
3. Узгадкі пра спонсараў ў публікацыях у СМІ і сацыяльных сетках кампаніі БНР100. Тыпы публікацый: спонсарам мерапрыемства стаў і кароткая інфармацыя пра яго, топ-5 спонсараў БНР100 і т.д.
4. Падзякі 25 сакавіка ў часе мерапрыемства са сцэны з кароткай інфармацыяй пра спонсара.
5. Розыгрыш падарункаў ад спонсараў, актывацыі.
6. Размяшчэнне рэкламнага ці гандлёвага стэнда ў фестывальнай зоне.

Генеральны спонсар: ад 10 000 руб. Толькі 1 кампанія!

1. Вялікі асноўны лагатып на друкаванай прадукцыі свята: афішы, расцяжкі, білборды, флаеры, буклеты, налепкі, плакаты праграмкі, бэйджы мерапрыемства.
2. Размяшчэнне лагатыпа/назвы кампаніі ў афармленні галоўнай сцэны мерапрыемства 25 сакавіка.
3. Вялікі асноўны лагатып на віртуальнай прадукцыі ў інтэрнэце ў раздзеле спонсары: афішы, банеры ў сац. сетках, праграма мерапрыемства, афіцыйны сайт, падзеі ў сацыяльных сетках.
4. Узгадкі ў публікацыях у СМІ і сацыяльных сетках пра генеральнага партнёра. Стварэнне асобнай пазітыўнай інфа-нагоды.
5. Падзякі 25 сакавіка ў часе мерапрыемства са сцэны з кароткай інфармацыяй пра спонсара.
6. Розыгрыш падарункаў ад генеральнага спонсара, актывацыі кампаніі на пляцоўцы.
7. Размяшчэнне рэкламнага ці гандлёвага стэнда ў фестывальнай зоне.
8. Асобныя публікацыі пра генеральнага спонсара топавымі беларускімі блогерамі.
9. Рэклама генеральнага спонсара тэматычнымі пастамі ў сацыяльных сетках "Арт Сядзібы", symbal.by, 1863x.com, bnr100.by ды іншыя.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: