Апошні дэдлайн, каб стварыць лагатып праекту velcom «Дзеці»

Поделиться

У ўдзельнікаў Фестывалю AD.NAK! ёсць апошні шанец стаць удзельнікам і пераможцам Фестывалю. Да 24 чэвеня ўключна падоўжаны прыём працаў у межах конкурсу «Лагатып velcom «Дзеці». Пераможца конкурсу атрымае планшэт Huawei MediaPad M1 8.0.

Marketing-by_630х425.jpg

Усім-усім, хто ведае, як трымаць аловак у руках, і ўмее маляваць! Стварыце лагатып і атрымайце планшэт!

У вас ёсць яшчэ два дні на тое, каб стаць удзельнікам спецыяльнага конкурсу ад генеральнага партнёра Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! – кампаніі velcom! Прыём працаў працягнуты да 24 чэрвеня ўключна.

Праекты, прадстаўленыя на конкурс, разгледзіць кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі:

Васіль Андрэеў,

дызайн-дырэктар кампаніі SECTOR, заснавальнік і каардынатар праграм Baltic Design School (Minsk-Vilnius-Riga);

Улад Вайцахоўскі,

крэатыўны дырэктар агенцтва Leo Bernett Belarus;

Андрэй Дашкевіч,

крэатыўны дырэктар агенцтва Proximity Salmon;

Алік Крыніцкі, 

крэатыўны дырэктар агенцтва Not Perfect | Y&R Minsk;

Андрус Вярсецкас (Verseckas Andrius),

кіраўнік агенцтва LOWE AGE, (Літва, Вільня);

Аляксей Каваль,

дызайнер шрыфтоў, каліграф, майстар летэрынгу, графічны дызайнер;

Анатоль Лазар,

дырэктар дызайн-студыі "Адліга";

Лізавета Сыракваш,

спецыяліст аддзела кіравання брэндам кампаніі velcom;

Вячаслаў Смірноў,

начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom.

Аргкамітэт фестывалю чакае яскравых і сучасных работ!

БРЫФ

Чаму

Сацыяльная адказнасць для velcom — важная і неад’емная частка бізнес-філасофіі. Праз рэалізаваныя сацыяльныя праекты і ініцыятывы кампанія імкнецца рабіць пазітыўны ўплыў на жыццё людзей у Беларусі, выкарыстоўваючы для гэтага найлепшы еўрапейскі досвед, укараняючы ўласныя прадукты ў праекты, звязаныя з сацыяльнай адказнасцю, і прыцягвае супрацоўнікаў кампаніі да актыўнага ўдзелу ў іх.

Цягам гадоў velcom падтрымліваў розныя сацыяльныя праекты і ініцыятывы. З канца 2014 года ў сваёй сацыяльнай стратэгіі кампанія засяродзілася на двух кірунках:

- дзеці (праекты падтрымкі адораных дзяцей і дзяцей, якія жывуць у нястачы);

- нацыянальная самаідэнтыфікацыя (праекты, накіраваныя на захаванне і папулярызацыю такіх складнікаў самаідэнтыфікацыі беларусаў, як мова, гісторыя, культура).

У другога кірунку (нацыянальная самаідэнтыфікацыя) ужо ёсць элементы айдэнтыкі (гл. ніжэй), у першага ж кірунку айдэнтыка пакуль адсутнічае.

Што?

Распрацаваць лагатып для сацыяльнага кірунку дзейнасці velcom «Дзеці», які будзе выкарыстоўвацца ў матэрыялах (відэа, друкаваная прадукцыя, анлайн, сувеніры), створаных у падтрымку розных акцый.

Навошта?

Для пазначэння праектаў сацыяльнай скіраванасці — замест размяшчэння карпаратыўнага лагатыпа, які выкарыстоўваецца ў рэкламных матэрыялах.

Для каго?

Гэта лагатып для цэлага кірунку дзейнасці кампаніі, таму асноўнай мэтавай аўдыторыяй з’яўляюцца сацыяльна актыўныя людзі ва ўзросце 16-50 гадоў.

Што распрацаваць?

  1. Лагатып (каляровы, манахромны) — у вектарным фармаце

  2. Прыклады выкарыстання лагатыпа (сувенірная прадукцыя, рол-ап і г.д.)

Заўвагі

Трэба ўлічваць патрабаванні інструкцыі па фірмовым стылі velcom, размешчаныя па спасылцы: http://www.velcom.by/ru/about/19623.htm.
Айдэнтыка кампаніі velcom кірунку “Нацыянальная самаідэнтыфікацыя”:

Патрабаванні да падачы работ у конкурс:

Трэба запампаваць графічны файл у разделе «Падаць работу». Для друку абавязковая каляровая прастора CMYK — фізічны фармат А3 (420х297 мм), лічбавы фармат JPG без сціскання (максімальная якасць), разрозненне 300 dpi, для прэв’ю — максімальны памер 2000 пікселяў па большым баку, каляровая прастора RGB, разрозненне 72 dpi, лічбавы фармат JPG, PNG, GIF.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: