Ад старажытных княстваў да Рэспублікі. З праекту «Мапа станаўлення Беларусі» зрабілі плакат

Поделиться

Плакат «Гісторыя Беларусі» — гэта афлайн-працяг праекта «Мапа станаўлення Беларусі». На адзінай лініі часу паказаны беларускія гарады, кіраўнікі і самыя істотныя падзеі дзяржаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ідэя і дызайн праекту належыць Аляксею Чаранкевічу.

2017-07-28 11.27.31 am.png

Стваральнікам вельмі хацелася зрабіць добра аформленную рэч, якой прыемна валодаць, і якую не сорамна дарыць сябрам. Плакат можа стаць упрыгожваннем для кватэры, офіса, дзіцячага пакою ці школьнага класа. Надрукаваны афсетным спосабам на якаснай паперы фармата А1 — 594 × 841 мм. 

2017-07-28 11.27.45 am.png

Набыць плакат можна ў краме LSTR у ГЦ «Маскоўска-Венскі». Кошт плаката — 29 рублёў. Магчыма дастаўка поштай па Мінску і Беларусі.

29–30 ліпеня плакат можна будзе набыць на FSP у адмысловай кропке LSTR.

2017-07-28 11.28.01 am.png

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: