Ад каўбасы з бабра да сыру: беларуская мова ў неймінгу брэндаў

Поделиться

Marketing.by не спыняецца падтрымліваць вашую цікаўнасць да беларускамоўнай камунікацыі, якая дагэтуль застаецца адным са сродкаў вылучыцца на спажывецкiм рынку. У беларускай мове есць шмат ёмістых ды смачных словаў і вобразаў, якія набліжаюць прадукт  да пакупнікоў. Мы сабралі прыклады беларускага неймінгу, якія з'явіліся на рынку за апошні год. Атрымлівайце асалоду.

Сочыва "Сёлета"

seleta2.jpg

Новую гандлёвую марку сочыва "Сёлета" для Слуцкага цукрарафінаднага камбіната распрацавала кампанія Fabula Branding. 

Гандлёвая марка "Добрая жонка"

dz_04.jpg


Fabula Branding распрацавала ўласную гандлёвую марку «Добрая жонка» для ААТ «Мінбакалеягандаль».

Пітная і мінеральная вада "Нарач"

narach_kv.jpg

У TDI Group распрацавалі новую камунiкатыўную платформу для пітнай і мінеральнай вады «Нарач».

"Ясна" новы брэнд пакета паслуг ад Белтэлекам

8.jpg

Крэатыўнае агенцтва DAB распрацавала новы брэнд для Белтэлекам. Нейм прадстаўлены на рускай, беларускай мовах і ў транслітарацыі:: ЯСНО | ЯСНА | YASNA.

Каубаса з бабра

18237989_413685052357623_2494409824362308706_o.jpg

"Паляўнічыя прысмакі" наладзілі выпуск каўбасы з бабра ды аленіны.

«Вiтаем!» гандлёвая марка паўцвёрдых сыроў

02.jpg

Fabula Branding распрацавала гандлёвую марку паўцвёрдых сыроў для аднаго з буйнейшых беларускіх вытворцаў малочных прадуктаў – Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната.

Дызайн упакоўкі жытніх сухарыкаў «Як той казаў»

jak_toj_kazau_01.jpg

Дызайн жытніх сухарыкаў "Як той казаў" распрацаваны спецыяльна для ТАА «Треваллитрейд». Ідэя і дызайн: Іванова Крысціна

Крама "Князь Вітаўт"

C-1aGdPW0AIVT7E.jpg

Усе болей крамаў, якія займаюцца продажам вырабаў у нацыянальным стылі адчыняецца па ўсей Беларусі. Гэтая, напрыклад, у Брэсце.

Сродкі для дагляду за скурай «ASOBA»

asoba_line_case_img.png

Мінская студыя «Адліга» распрацавала канцэпт афармлення ўпакоўкі лінейкі сродкаў для дагляду за скурай «ASOBA». Замоўцам выступіў буйны беларускі вытворца – Парфумерна-касметычная фабрыка «Модум – наша касметыка». Адметнасцю новай прадукцыі стала кідкая арыентацыя на беларусацэнтрычны моладзевы сегмент спажыўцоў.

Цукар «Скідзельскага цукровага камбінату»

tsukernya_1.jpg

Fabula Branding правяла комплексную распрацоўку гандлёвай маркі цукру для ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».

Упакоўка новага піва Trye Beer: барлівайн «Зніч» і імперскi стаўт «Цмок»

trye-beer-znicz-cmok9.jpg

Беларускі крафтавы бровар Trye Beer таксама выпусціў адмысловую абмежаваную партыю піва «Прамень» да 23 лютага.

trye-beer-pramien-perle-single-hop.jpg

"Менскае 1067" ад "Лідскага піва"

menskae_bottle.jpg

ААТ «Лідскае піва» прадставіла "Менскае 1067" — першы гатунак з лімітаваных лінейкі "Менскай". Новы прадукт — прысвячэнне 950-годдзю Мінска.

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...»
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: