ААТ «СОФТКЛУБ» прэзентуе каляндар на 2013 год пад назвай «Беларускі народны каляндар»

14 Января 2013 Marketing.by 4471 0 Другое
Поделиться

ААТ «СОФТКЛУБ» выпусціла «Беларускі народны каляндар».

Праект: каляндар на 2013 год ААТ «СОФТКЛУБ» «Беларускі народны каляндар»

Канцэпцыя:

Каляндар на 2013 год працягвае тэматыку беларускай спадчыны, да якой кампанія Софтклуб ужо звярталася ў 2011-м, прысвяціўшы выпуск помнікам архітэктуры Беларусі. Гэтым разам нас зацікавіла ідэя звярнуцца да народных каляндарных святаў. Святы, абрады і гульні, якія замацаваліся ў побыце і народнай творчасці беларусаў, былі арыентырам пры выкананні сельскагаспадарчых прац і адпачынку ў гадавым, сезонным і месячным цыклах. Візуальны шэраг для кожнага месяца – зборны вобраз пэўнага свята, складзены з асяродку і аб’ектаў, якія згадваюцца пры апісанні рытуалу святкавання. На кожнай старонцы календара ёсць спасылка на інтэрнэт-рэсурс, дзе ўсе святы бягучага месяца разгледжаныя больш дэталёва. Мы спадзяемся, што гэтая тэма падасца цікавай не толькі нам, але і той аўдыторыі, якая атрымала такія календары.

Над праектам працавалi:

Ідэя і дызайн: Максім Сцепанюк

Мастак: Валерый Вядрэнка

Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: