А-100 выпусціла кубачкі для кавы, на якіх распавядае пра шэсць стыляў беларускай архітэктуры

Поделиться

Сетка заправак А-100 працягвае знаёміць кліентаў з беларускай культурай пры дапамозе сваіх кававых кубачкаў. На гэты раз, новая серыя паведае нам пра шэсць стыляў беларускай архітэктуры, наібольш папулярныху Беларусі: рэнесанс, класіцызм, готыка, барока, старажытнае дойлідства і мадэрн.


Кожны з кубачкаў мае дызайн з сэнсам: ён проста і даступна раскажа як адрозніць адзін архітэктурны стыль ад другога на прыкладах існуючых у нашай краіне будынкаў. Так, барока можна распазнаць па нішах са скульптурамі на фасадзе і складаных крывалінейных формах, а готыку па востраканцовым шчытам на фасадзе. 

А яшчэ, кожны кубачак – гэта незвычайны гід па беларускім помнікам архітэктуры, якія можна ўбачыць на свае вочы, перайшоўшы па QR-кодзе. У адпаведнасці са стылямі, у АЗС А-100 пры падтрымцы Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі, распрацавалі ўнікальныя маршруты падарожжаў, з цікавымі і незвычайнымі для турыстаў месцамі і захаваўшыміся па сенняшні дзень будынкамі, якія можна наведаць усяго за адзін дзень. 

Каманда праекта ГК “А-100 АЗС”

Ганна Красоўская
Кацярына Астапава
Алена Купрыенка
Алена Гаро

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: