Якой павінна быць гарадская рэклама. Меркаваннi сталiчных архітэктараў і дызайнера

Поделиться

У лістападзе стала вядома, што гарадскія ўлады хочуць упарадкаваць, а таксама адначасова ўзмоцніць жорсткасць правілаў рэкламнага афармлення Мінска. Прычым займацца распрацоўкай новых правілаў плануюць, фактычна, самі чыноўнікі - Мінгарвыканкам і Мінскі гарадскі інстытут добраўпарадкавання і гарадскога дызайну.

Цікава, што незалежных кансультантаў - дызайнераў, архітэктараў - гарадскія ўлады прыцягваць не плануюць. Прынамсі, пакуль такой інфармацыі няма. У той жа час ідэя з новымі правіламі рэкламнага афармлення горада ўзнікла пасля камандзіроўкі нашых чыноўнікаў у Маскву. Там такія правілы працуюць з 2013 года. Але ў Маскве да распрацоўкі дызайн-кода горада маюць дачыненне не толькі ўлады, але і студыя Арцемія Лебедзева.

Студыя сумесна з Галоўным архітэктурна-планіровачных кіраваннем Москамархітэктуры стварыла архітэктурна-мастацкую канцэпцыю размяшчэння канструкцый для адзінаццаці цэнтральных вуліц Масквы. Над праектам працавалі толькі ад студыі Лебедзева 10 спецыялістаў, уключаючы арт-дырэктара і пяцярых дызайнераў.

Marketing.by пацікавіўся ў беларускіх архітэктараў і дызайнераў: ці патрэбны Мінску адзіныя правілы рэкламнага афармлення, а калі так, то якімі яны павінны быць.

Юрый Таўбкiн, архiтэктар:

oooo.plus_341(2).png

- Правiлы патрэбны. Лепш казаць, патрэбны рэгламент. Зацьвержаныя ўмовы, якiя тычацца памераў, кантэнта, канструктыўнай асабiстасьцi, стыля, колера и г.д. рэкламных носьбiтаÿ. Гэтыя ўмовы залежаць ад месца (района) размешчання. Асабiсты рэгламент патрэбны для гiстарычнай забудовы, рэкрэацыйных зон, гандлевых й дзелавых кластэраÿ. З пункту гледжання архiтэктара гэта неабходна для захавання эстэтыкi гарадскога асяроддзя. Пры адсутнасцi рэгламента абавязкова будзе ÿзнiкаць канфлiкт зацiкаÿленасцi бiзнеса, насельнiцтва й арганiзацый, зацiкаÿленых у знешнем выглядзе горада.

Якой павінна быць рэклама ў Менску - гэта вельмi ёмкае пытанне. Немагчыма адказаць сцiпла. Разгорнуты адказ таксама вельмi складаны. Таму адкажу так: гарманiчнай! Маю на ўвазе гармонiю асяроддзя й рэкламы.

Вадзім Пракопчык, архітэктар:

oooo.plus_341(1).png

- Я за правілы наогул. За дакладныя, зразумелыя, якія не дапускаюць шматварыянтнасьці трактовак з боку чыноўніка. Чым болей прапісана, тым болей парадку, АЛЕ

Калі галоўны архітэктар горада гаворыць пра жорсткія патрабаваньні да шыльдаў у цэнтры і пры гэтым сам цэнтар вынішчаюць, парушаюць у ім усё, што можна парушыць, тады гэта выглядае абсалютна анекдатычна

Гэта, як у Горына ў "Тот самый Мюнхгаузен":

"И вот тут некоторые стали себе позволять нашивать накладные карманы и обуживать рукав — вот этого мы позволять не будем!"


Міхал Анемпадыстаў, дызайнер:

oooo.plus_341.png

- Правілы рэкламнага афармлення павінны быць не толькі ў Менску, але і ў маштабах усёй краіны, бо гэта частка і складнік той прасторы, ў якой мы жывем. Якасць (зручнасць, цэльнасць, гарманічнасць) гэтай прасторы вызначае якасць нашага жыцця. Зразумела, ў ліку іншых фактараў.

Ва ўсім цывілізаваным свеце размяшчэнне рэкламы ў публічнай прасторы рэгламентуецца спецыяльнымі ўстановамі і правіламі.

Гандлёвая рэклама павінна прыносіць прыбытак, гэта яе галоўнае і адзінае прызначэнне. З гэтага пункту гледжанна яна можа быць якой заўгодна, абы прыносіла грошы. Аднак, паколькі мы гаворым пра рэкламу ў публічнай прасторы і важнейшымі тут з'яўляюцца словы "публічная прастора", то такую рэкламу трэба разглядаць менавіта як элемент гэтай прасторы і прад'яўляць да яе тыя ж патрабаванні - яна павінна быць сумаштабная, кантэкстуальная, зробленая на належным прафесійным узроўні. Рэкламныя носьбіты не павінны перакрываць відавыя кропкі і разбураць гарадзкі краявід.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: