В закладки: Полезные ссылки от редакторки CityDog.by, заместителя редактора газеты «Наша Ніва» и директора интернет-журнала «Ідэя»

Поделиться

Мы продолжаем расспрашивать у фанатов своего нелегкого дела об их любимых книгах, фильмах и других источниках вдохновения и получения знаний. На этот раз Marketing.by решил узнать, какие полезные ссылки чаще всего открывают на своих комьютерах и телефонах редакторка городского журнала CityDog.by, заместитель редактора газеты «Наша Ніва» и директор интернет-журнала «Ідэя».

яся.png

Яся Королевич-Картель, редакторка городского журнала о Минске CityDog.by

В какой-то момент я перестала внимательно следить за новостями и обновлениями сайтов вроде the-village.ru и daily.afisha.ru — пробовала отказываться от чтения российских СМИ, чтобы не быть включенной в «их повестку», а как-то осознаннее следить — или даже влиять на формирование своей, беларусской. Это было несложно: с одной стороны, у меня совсем уж пропало свободное время, а с другой — фейсбук очередной раз поменял алгоритмы выдачи и перестал быть каналом, приносящим действительно толковые статьи — даже соблазна особого открыть очередную ссылку не было.

Оказалось, что удобнее всего интересное находить в Telegram: я, например, подписана на  канал Александра Горбачева, редактора отдела спецкоров Медузы, который учился на магистра журналистики в Миссурийском университете (это очень круто) — он делает коротенькие конспекты самых любопытных на его взгляд лонгридов, чаще всего англоязычных.

Русскоязычные можно находить тут: https://telegram.me/bestarticles — там есть реклама, зато каждый день присылают 5-10 ссылок на что-то стоящее. Чаще всего хотя бы одну из них действительно стоит прочитать.

Telegram — это правда очень удобно, я даже сама в какой-то момент завела там канал — складываю туда те ссылки, которые считают нужным прочитать, но чего открывать стопятидесятую вкладку и терять ее, когда можно поделиться, объяснив причину для чтения — и потом не забыть?

Там в последнее время можно было отметить несколько сайтов:

colta.ru 

2017-02-09 10.45.29 pm.png


Я далеко не самый внимательный читатель кольты, но меня очень греет возможность зайти в специальное место и прочитать хорошего уровня рефлексию культурного процесса.

inliberty.ru 

2017-02-09 10.46.01 pm.png


Там, в общем, тоже умные люди говорят о том, что у них болит — и это не для развлечения, а чтобы подумать. Ну вот, например, так:  это вообще очень классный проект. По-моему, они не только как сайт работают, но и толковые публичные дискуссии организовывают, «о том, что происходит с нашим обществом прямо сейчас». Вот тут, например, конспекты.

redkollegia.org

2017-02-09 10.46.44 pm.png


Это сайт российской премии «Редколлегия» — даже завидно, что в Беларуси такого пока нет. С одной стороны, это обновляющаяся подборка действительно толковых журналистских текстов из России (причем не только от хорошо знакомых нам московских сайтов, но и хороших региональных), а с другой — способ поощрить отважных и старательных журналистов. 

Тут надо объяснить: фактически современные онлайн-редакции устроены таким образом, что любой редактор вынужден забрасывать даже самого классного журналиста десятком небольших текстов вместо того, чтобы давать ему время и возможность написать один, но очень толковый. Ну и журналисты не то чтобы заинтересованы в больших и качественных текстах, потому что работы много, а просмотров-гонораров-и-прочего мало. А тут прямо специальный внешний институт: раз в месяц выбирают один или несколько лучших текстов, автору которого вручают ощутимую денежную премию. То есть, за нас стоящее уже выбрали - остается читать.

А если все-таки хочется белорусского, то вот не очень широко известная пока ссылка — monologi.by хочется советовать: 21-й год люди в нашем городе выпускают классный альманах с отличной литературой. Я вот, например, этот текст люблю.

2017-02-09 10.16.45 pm.png


Антон Раднянкоў, дырэктар інтэрнэт-часопіса «Ідэя»

антон.png

Увогуле, галоўным маім СМІ, якое я дакладна чытаю штодня стаў Facebook. Калі пералічваць старонкі, якія я чытаю даволі рэгулярна, то тут спіс не асабліва вялікі. Я шчыльна сачу за развіццём тэхналогіяў і ІТ, гэта тыя сферы, якія ўжо сёння незаўважна змяняюць нашае жыццё.

Галоўным правадніком у гэты свет для мяне з’яўляецца The Verge. У даволі папулярнай (папсовай) форме яны аглядаюць амаль усе падзеі індустрыі, але трэба разумець, што каманда парталу амерыканская, таму любяць прадукцыю Apple, увесь час хваляць Tesla і Space X.

2017-02-09 10.20.26 pm.png

Таксама па тэме раю Wired, яны пры гэтым куды больш разнастайныя, часцей пішуць пра футурыстычныя рэчы, шмат увагі надаюць развіццю сферы транспарту (у тым ліку лятаючы Uber), дызайну і гд.

2017-02-09 10.21.22 pm.png

Яшчэ звярніце ўвагу на сайт Backchannel — тут шмат цікавых лонгрыдаў ці інтэрв’ю з ІТ адмыслоўцамі.

2017-02-09 10.22.30 pm.png

За палітычнымі падзеямі я сачу праз Vox — яны для мяне з’яўляюцца, бадай, лідарам індустрыі ў простым аповядзе складаных палітычных ці эканамічных падзеяў. Але зноў жа, калі вы не прагнеце ведаць, чым адрозневаюцца 7 законапраектаў Рэспубліканцаў па замене Obamacare і хочаце чагосці больш разнастайнага і касмапалітычнага — для вашых паслугаў The Economist. Менавіта на яго мы кіруемся ў Ідэі. За больш рэгіянальнымі навінамі ідзіне на Republic ці Ведамасці.

2017-02-09 10.24.12 pm.png

Яшчэ адным значным трэндам у медыя апошняга часу стаў рост папулярнасці рассылак і рознага кшталту падборак. Тут у мяне для вас ёсць некалькі ўбер камбінацыяў. Па ІТ ужо больш за 10 гадоў чытаю расылку 3dnews (прыходзіць штодня зранку). 

Калі цікавіцеся дызайнам, а словы UI/UX для вас нешта значаць то раю сачыць за штомесяцовымі падборкамі Юрыя Ветрава, кіраўніка дызайн каманды Mail.Ru. 

2017-02-09 10.27.50 pm.png

За галоўнымі трэндамі ў медыя, тэхналогіях і камунікацыі я сачу праз неверагодна круты блог Міхаіла Калашнікава (кіраўнік R&D у Sports.Ru). Ягоныя падборкі лепшага, што ёсць у інтэрнэце, выходзяць кожны аўторак, а цягам тыдню ен публікуе пару сваіх развагаў. Гэта безальтэрнатыўны маст!

2017-02-09 10.28.58 pm.png

Ягор Марціновіч, намеснік рэдактара «Наша Ніва»

ягор.png


similarweb.com

2017-02-09 10.30.25 pm.png

Месца, дзе можна параўноўваць наведвальнасць сайтаў. Нават бясплатнай часткі дастаткова, каб зразумець, наколькі сапраўды папулярны той ці іншы партал. Ну і наадварот, убачыць лузераў, якія накручваюць свае лічбы смеццевым трафікам. У інтэрнэце ўсё гэта ўскрываецца вельмі лёгка.

Мы ў «Нашай Ніве» любім пагуляцца з лічбамі Similarweb. Сервіс кажа, што сярэдні чытач нашага сайта праводзіць на ім амаль 12 хвілін — гэта адзін з найбольшых паказчыкаў у беларускім інтэрнэце.

map.nca.by

2017-02-09 10.32.07 pm.png

Публічная кадастравая карта Беларусі. Дазваляе даведацца, што знаходзіцца фактычна ў любой кропцы краінцы. Націснуў на патрэбную кропку, а сістэма табе адказвае, што гэта, напрыклад, участак для будаўніцтва пасольства Туркменістана. Дадзеныя найлепш накладваць на Google Maps альбо на OpenStreetMap. Сервіс надзвычай карысны, асабліва для журналістаў, ды яшчэ і бясплатны. Трэба з паўгадзіны, каб разабрацца, а пасля ўсё пойдзе як па масле.

forum.awd.ru + vandrouki.by

2017-02-09 10.34.45 pm.png

«Форум Вінскага» — гіганцкі скарб інфармацыі для тых, хто хоча падарожнічаць сам, а не разлічваць на турфірмы і іх «усё ўключана» на турэцкім пляжы. Калі вы збіраецеся кудысьці, нават, напрыклад, пакатацца па ўскрайках Албаніі, варта пачытаць парады ад тых, хто можа падзяліцца сваім вопытам.

А для таго, каб усё ж выправіцца ў падарожжа, раю маніторыць «Вандроўкі» — выдатны блог з пералікам усіх магчымых акцый авіякампаній і сетак гатэляў. Памятаю, як дзякуючы Вандроўкам ўдалося забраніраваць домік на Азорскіх астравах за смешныя 10 еўра. Ну і даляцець да яго часам можна за 100 еўра ў два бакі.

4pda.ru

2017-02-09 10.35.20 pm.png

Яшчэ адзін форум. Ён карысны для тых, хто хоча выкарыстоўваць сваю тэхніку напоўніцу. Тут можна абмеркаваць перавагі і недахопы апошняй прашыўкі айфона ці знайсці карысную праграму, якая дазволіць спрасціць працу. Урэшце, дапамагае ашчадзіць грошы на рамонт, нават калі вашы рукі растуць не з таго месца.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: