В закладки: какие книги советуют PR-менеджер TUT.BY, журналистка Naviny.by и главный редактор «Бизнес-новости»

Поделиться

Marketing.by решил узнать, какую же литературу читают те, кто без чтения и получения новой информации не представляет свою жизнь. Как оказалось, на хорошую книгу всегда можно найти время даже в самые загруженные дни. Про любимую художественную и профессиональную литературу в очередной подборке рассказывают PR-менеджер Белорусского портала TUT.BY Мария Васильева, журналист онлайн-газеты Naviny.by Адарья Гуштын и главный редактор информационно-аналитического агентства «Бизнес-новости» Алесь Сержанович.

Unknowпn.png

Мария Васильева, PR-менеджер Белорусского портала TUT.BY

Мы живем в эпоху информационного шума, когда тонны постов в ленте новостей назойливо заполняют пространство. Поэтому ищу вдохновение и мудрые мысли в художественной литературе и альбомах по искусству. Здесь то, что подарило удовольствие и запомнилось. Заряд знаний и идей.

Умберто Эко, «Пражское кладбище»

1.jpg

Размышления тонкого интеллектуала, философа и семиотика Умберто Эко о том, как ложь прониает в историю. Как зарождался антисемитизм? Кто автор литературной подделки "Протоколы сионских мудрецов", вдохновившей Гитлера? Главный герой романа — убийца с раздвоением личности, женоненавистник, тайный агент, фальсификатор документов. Чем более ужасающие вещи он творит, тем более захватывающими становятся его приключения. Декорации – Парижская коммуна, отряды Гарибальди, сатанинская месса, застенки царской охранки в России. Помимо вымышленных в романе есть и исторические персонажи — Зигмунд Фрейд, Лео Таксиль (чья «Забавная Библия» наверняка стояла на полке у ваших родителей?).

София Лорен, «Вчера, сегодня, завтра. Моя жизнь»

2.jpg

В меру откровенные мемуары, названные в честь одноименного фильма с участием актрисы: «В 30 лет вы молоды и неопытны, в 40 вы обретаете силу, но нередко начинаете ощущать усталость, в 50 приходит мудрость и, быть может, легкая грусть. А когда приближаешься к 80-летию, порой возникает желание начать жизнь сначала. Вы возрождаетесь, погружаясь в воспоминания, и влюбляетесь в будущее». Редкие фото из личного архива, история любовницы, матери, заключенной (вы знали, что дива даже сидела в тюрьме по обвинению в неуплате налогов?).

Барбара Деймлинг, «Боттичелли»

3.jpg

Как можно сжечь картины под влиянием проповеди? Как любить и писать всю жизнь одну и ту же женщину? Путешествие по городу великих мастеров Флоренции и по вехам творчества итальянского живописца Сандро Боттичелли в альбоме Taschen. Трогательная история любви художника к главной красавице Возрождения Симонетте Веспуччи, родственницы того самого мореплавателя Америго Веспуччи.

Hadid Complete works 1979-2013

4.jpg

В этом году не стало Захи Хадид, величайшего мастера, самой прославленной и успешной женщины-архитектора в истории. Отдавая дань памяти, полистайте альбом ее работ. Среди моих любимых зданий — Центр Гейдара Алиева в Баку.

Адар’я Гуштын, журналіст анлайн-газеты “Беларускія навіны” Naviny.by

Unknown.png

Калі я вучылася на журфаку, у нас быў моцны ўхіл на літаратуру. Даходзіла да таго, што на тыдзень нам задавалі прачытаць па тры здаравенныя раманы – па беларускай літаратуры, рускай і замежнай. Гэта з аднаго боку ўзмацніла мой “багаж”, з іншага – надоўга адбіла ахвоту ад мастацкай літаратуры. Апошнія гады я ў асноўным чытаю публіцыстыку.

 «Auschwitz: The Nazis and the 'Final Solution'» (Laurence Rees)

9.jpg

Найлепшая кніга, якую я чытала пра вайну. Лоўрэнс Рыс – гісторык, таму вельмі дакладна, абапіраючыся на факты, распавядае, як фарміраваўся антысемітызм, як ён стаў дзяржаўнай палітыкай і чаму нават пасля вайны яе ўдзельнікі і ахвяры па-ранейшаму ненавідзяць яўрэяў, вінавацяць іх у многіх праблемах. Аўтар сустракаўся з былымі нацыстамі, савецкімі ветэранамі, таму ў ягонай кнізе шмат рэальных гісторыяў, у тым ліку звязаных з Беларуссю. Самае важнае – ён паказвае, як гвалт ператварыўся ў паўсядзённасць, як масавыя забойствы перасталі шакаваць людзей і як злачынствы адбываліся з маўклівай згоды большасці. Здавалася б, гэта старонка гісторыі, якую мы ўжо перагарнулі, але варта толькі ўключыць навіны на расійскім ТБ, каб зразумець, што нянавісць вяртаецца і зноў навязваецца прапагандай.

Анна Артьемьева, Елена Рачева, «58-я. Неизъятое. Истории людей, которые пережили то, чего мы больше всего боимся»

10.jpg

У гэтай кнізе сабраныя гісторыі людзей, якія прайшлі ГУЛАГ, прычым не толькі тыя, хто быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю» (сумна вядомы артыкул 58), але і тыя, хто ў лагерах працаваў – канваіры, ахоўнікі, медыкі. У кожнага, вядома ж, свая праўда і сваё апраўданне. Большасць стараліся не задаваць лішніх пытанняў. «Работа ёсць работа», «проста так у нас людзей не саджаюць» — здаецца, гэтыя прынцыпы дагэтуль жывуць у галавах многіх. Да чаго гэта можа давесці, падрабязна распісана ў кнізе.

Мяне ўразіла гісторыя інструктара службовага сабакі па мянушцы Салют. Ён быў цалкам адданы савецкай сістэме і не шкадаваў асуджаных, ягоная задача было затрымаць тых, хто спрабаваў уцячы. Такіх людзей чакала вельмі суворае пакаранне. Але колькі пяшчоты было ў ягоных словах пры апісанні сабакі! А што побач катавалі людзей, дык гэта няпраўда, гэта недзе далёка, а ў яго была проста работа.

Нарынэ Абгаран, «Манюня»

12.jpg

Самая вясёлая кніга, якую мне даводзілася чытаць за апошнія гады. Я пару разоў праязджала сваю станцыю метро, настолькі яна захапляе. Нарынэ Абгаран проста выкладала ў ЖЖ свае гісторыі з дзяцінства, а чытачам яны так спадабаліся, што пасля ёй прапанавалі выдаць кнігу.

Галоўныя героі кнігі – дзве дзяўчынкі правінцыйнага армянскага горада, а таксама іхнія сваякі – армяне і габрэі, так што можаце сабе ўявіць канцэнтрацыю гумара. І гэтыя дзяўчынкі шкодзяць так, што дзіву даешся, як яны наогул выжылі. Падзеі разгортваюцца ў савецкі час. Так што калі вы будзеце чытаць гэту кнігу сучасным дзецям, многія рэчы (напрыклад, чаму гумку жавалі ўсім дваром, а цукеркі былі толькі па святах) давядзецца дадаткова тлумачыць. Але я пераканана, ім будзе цікава, як праходзіла дзяцінства іх бацькоў. Многія гісторыі да болю знаёмыя. Важны момант – у кнізе вельмі каларытна апісваюцца мясцовыя традыцыі. Так што папярэджваю: вам абавязкова захочацца паехаць у Арменію, калі вы там яшчэ не былі. Тым больш апісаны горад існуе насамрэч і некаторыя ягоныя жыхары пазнаюць сябе ў кнізе. І яшчэ, купляйце адразу тры часткі кнігі, не пашкадуеце.

Алесь Сержановіч, галоўны рэдактар інфармацыйна-аналітычнага агенцтва «Бизнес-новости»

als.png

Чытанне кніг займае не настолькі шмат часу, як хацелася б. Быў перыяд, калі я кампенсаваў недахоп непасрэднага чытання праслухоўваннем аўдыёкніг. І тады праслухаў вялікую колькасць бізнес-літаратуры (яна добра ўспрымаецца на слых) і нават нешта з мастацкіх твораў. Але апошнія паўгады усё больш слухаю музыку, падкасты і наваколле, таму ад аўдыёкніжак адышоў. Затое пачаў зноў цаніць моманты, калі можна правезці з кнігай. Электроннай. Папяровую літаратуру чытаюць у нашай сям'і толькі дзеці. А за добрую электронную кнігу часам не шкада і заплаціць.

Вось мой спіс.

Крыстафер Хэдфілд, «Дапаможнік астранаўта па жыцці на зямлі»

5.jpg

Гэта кніга мараў, кніга фантастыкі і кніга незвычайнага, якое ўжо існуе і, як высвятляецца, зусім побач. Кніга чалавека, які жыў марай і стаў астранаўтам зусім не касмічнай дзяржавы – Канады. Яна пра тое, як здзейсніць, здаецца, малаздзяйсняльнае, пра тое, якое месца ў жыцці займае ўдача і як шмат у тваім поспеху залежыць не толькі ад цябе, але і ад блізкіх людзей.

Гэта біяграфія, прыгодніцкі раман і філасофская проза пад адной вокладкай. Кніга, якая робіць космас бліжэйшым і не такім недасяжным. Хэдфілд унікальны астранаўт, які валодае безліччу талентаў, адзін з якіх і пісьменніцкі (другі – вакальны, зірніце, як ён пераспяваў Space Oddity Дэвіда Боўі). Кніга напісаная лёгкай і прыемнай мовай.

Дарэчы, яна добра спалучаецца з кнігай Эшлі Вэнса "Ілан Маск: Tesla, SpaceX і шлях у будучыню", толькі тут пра тое, як чалавек з камандай здольныя ствараць космас на зямлі.

Уільям Полак, «Сапраўдныя хлопчыкі»

6.jpg

Паўгады, як я актыўна цікаўлюся псіхалогіяй, але не парадамі па асобасным росце ці проста па здабыцці добрага настрою і іншым смеццем, якое добра спажываецца, але ў рэдкіх выпадках бывае карысным і няшкодным. Як у бацькі хлопчыка ў мяне было, ёсць і будзе шмат пытанняў, як яго выхоўваць, каб ён вырас добрым чалавекам, мужчынам. Па парадах выйшаў на кнігу Ўільяма Полака "Сапраўдныя хлопчыкі", напісаную прафесарам Гарвардскага ўніверсітэта на падставе маштабнага даследавання "Слухаючы галасы хлопчыкаў".

Гэта кніга пра хібныя і вельмі балючыя для маленькіх хлопчыкаў стэрэатыпы, якія навязваюцца грамадствам, і тое, што жалезных людзей не бывае. Хлопчыкі, якія перажываюць траўмы сепарацыі на розных стадыях развіцця менавіта праз гэтыя стэрэатыпы, якія вымушаныя жыць паводле "хлапчуковага кодэксу", у выніку часта і не вырастаюць у дастойных мужчын.

Кніга дае зразумець, што не так ты робіш у дачыненні да свайго сына праз уласныя перажыванні: ты ж быў хлопчыкі і цярпеў з таго ж самага. Не сказаць, што яна мяне змяніла і я стаў ідэальным бацькам. Але, па меншай меры, нейкую іскру Ўільям Полак закінуў у душу.

Умберта Эка, «Імя ружы»

7.jpg

Класіка постмадэнізму перавярнула маю свядомасць яшчэ на першых курсах універсітэту. Хаця ў колах знаўцаў "Імя ружы" лічыцца ледзь не папсовым творам, лічу, што ад гэтага ён не становіцца менш інтэлектуальным.

Для мяне гэта кніга пра інтэлектуальныя сувязі, пра тое, што не абавязкова ведаць усё, важна толькі ведаць, як рэчы, кнігі, ідэі звязаныя паміж сабой, каб дайсці да ісціны. Інтэлектуальны дэтэктыў для шукальнікаў. Дарэчы, у маёй свядомасці "Імя ружы" у нечым адгукаецца з "Лабірынтамі" Вацлава Ластоўскага. Таксама вартае інтэлектуальнае чытво.

Лі Якока, «Кар'ера менеджара»

8.jpg

Гэтую кнігу я прачытаў падчас другой адукацыі — якраз эканамічнай, менеджарскай. Гэта цікавая гісторыя станаўлення менеджара сусветнага маштабу, распаведзеная ад першай асобы. Так, Лі Якока – вельмі спрэчны персанаж, так, ягоны поспех шмат у чым грунтуецца і на ўдачы. Але гэта кніга пра падыходы да жыцця і да бізнесу, прычым у такой драпежнай сферы, як аўтапрамысловасць другой паловы XX стагоддзя.

Кніга напісана вельмі лёгка, таму і чытаецца хутка, нягледзячы на сур'ёзны памер. Яна не ўтрымлівае рэцэптаў, а проста паказвае, як адзін чалавек можа здзяйсняць, разважаць, ацэньваць сябе і наваколле. У кнізе ёсць пафас, але ён не ўводзіць у зман, а лёгка вычытваецца, тым лягчэй чытачу зразумець суб'ектыўныя і аб'ектыўныя перадумовы прыняцця рашэнняў адным з лепшых менеджэраў XX стагоддзя.



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: