Каму цікавыя фільмы на беларускай мове і чаму брэндам варта іх падтрымаць?

19 Декабря 2016 3541 0 Интервью Нестандарт
Поделиться

За гэты год у Менску адбылося дзесяць паказаў добрых фільмаў на беларускай мове. На сеансе сямейнага кіно пра мядзведзя Паддынгтана ў кінатэатры "Перамога" ў гэтыя выхадныя зноў быў аншлаг. А на першы паказ гэтага фільма у кастрычніку квіткі скончыліся за тры дні да прэм’еры. У асноўным людзі прыходзілі праз “сарафаннае радыё”. 

Marketing.by распытаў, як дабіліся такога эфекту заснавальнік праекта Кінаконг Андрэй Кім і каманда, якая перакладае і агучвае фільмы па-беларуску. Каму патрэбны такі прадукт і якім брендам варта яго падтрымаць?

Motolko_6r8b0255.jpg 

Андрэй, як каманда Кінаконга прышла да таго, каб не проста рабіць агучку фільмаў, але і патрапіць з ёй у кінатэатр?  

Я працаваў некаторы час у рэжысерскай камандзе ў галіне кіно і яно заўседы мне было вельмі блізка. У нейкі момант мяне наведала думка: а чаму за 20 год існавання нашай краіны мы не бачылі ніводнага фільма ў кінапракаце на беларускай мове? Затое ёсць розны расейскі трэшак ціпа “Залатыя яйкі судзьбы” ці “Елкі 138-ыя”. Трэба ж нешта рабіць… Мой сябра, акцёр Павал Харланчук, падтрымаў ідэю наконт агучкі фільмаў на беларускую мову, мы знайшлі студыю і пачалі працавать. Гэта было 5-6 год таму назад.

Сурьёзны, новы старт праекту мы зрабілі сёлета. Раней у нас была  больш простая агучка, а зараз мы робім яе па якасці бліжэй да прафессійнага дубляжа. І нарэшце дэманструем фільмы на вялізным экране.

Зараз у камандзе 5-6 прафісійных акцераў, якія не проста агучваюць, але выконваюць ролі. Увогуле гэта людзі-фанатыкі, проста апантаныя праектам. Сярод іх: акцеры Купалаўскага тэатра Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў. З Русскага тэатра гэта Уладзімер Глотаў і Сяргей Жбанкоў, апошні, дарэчы выконвае галоўную ролю ў пьесе “Пясняр” пра Уладзіміра Мулявіна.

Як выбіраюцца фільмы для агучкі?

Разумееце, у нас няма патокавай вытворчасці, кожны фільм мы любім. Мы бачым сваю міссію  ў тым, каб агучваць тыя фільмы, якія не з’яўляюцца жвачкай, не папсовыя блокбастеры.  Але с другога боку, гэта не павінен быць і артхаус, мы не займаемся гэтым жанрам.

Motolko_6r8b0292.jpg

Мы верым, што будучыня — гэта масавае кіно. Але сярод усяго, што выходзіць, выбіраем тое, што нам падабаецца.  Гэта мусіць быць нешта не пустое, але фільм, які нясе добры месседж для аудыторыі, над якім хочацца падумаць. Не агучваем кіно, пасля якога хочацца пайсці і павесіцца. Важна, як чалавек сябе адчувае пасля сеансу. Ці не дарма ён патраціу 2 гадзіны свайго жыцця.

Якія есць дадатковыя цікавосткі акрамя самаго фільма?

Адрозненне праекту ў тым, што мы заўсёды запрашаем на кінапрагляды спікера, які выступае перад фільмам. Маю на ўвазе, што мы выбіраем эксперта па тэме гісторыі, які дае аўдыторыі неабходныя ўводзіны ў кантэкст.

Напрыклад, наш першы фільм — “Васьмікласнікі не плачуць”. Драма з Нідэрландаў, пра дзяўчынку, якая захварэла на лейкемію. Перад гэтым паказам выступала Вольга Карась, загадчык паліклінікі пры дзіцячым хоспісе, адзін з крутых спецыялістаў у галіне анкалогіі. Яна распявала, што гэта ўвогуле за хвароба, як людзі ставяцца да хворых дзяцей…

Motolko_6r8b0251.jpg

На гістарычныя фільмы мы запрашаем гісторыкаў, якія здольны распавесці нешта цікавае пра эпоху.

Акрамя гэтага мы таксама даем буклеты з інфармацыяй пра фільм, там і нашыя разважанні, карысныя спасылкі. Такім чынам нашае адрозненне ад стандартных сеансаў у тым, што людзі выходзяць з фільмаў цалкам напоўненыя. 

Як ты тлумачыш інтарэс, амаль ажыатаж, да беларускамоунага кіно?

Мне падаецца, што ў краіне шмат людзей, якія хочуць спажываць беларускамоўны прадукт. Тое сцвярджаюць і сацыялагічныя апытанні. Гэта даволі вялікі сектар рынка, але на яго мала хто працуе.

І у нас есць попыт на беларускамоўныя фільмы, але прапановы не было. Калі мы прадставілі даволі якасны прадукт, адбылося лагічнае: людзі былі рады наведаць паказы. І мы заваявалі  высокую лаяльнасць аўдыторыі.

Каб зразумець, што прыцягвае людзей, мы  робім апытанні, у тым ліку на сайте. Лічбы нашых апытанак паказваюць, што 61% людзей гатовыя прыходзіць на любы фільм па-беларуску. Мы так разумеем, што ім проста важна паглядзець нешта на беларускай мове. І толькі 35% прыйдуць на той фільм, які іх цікавіць.

Больш за 70% на паказах — новыя людзі. І траціна людзей прыходзіць на сеанс таму, што ім параілі сябры. Каля 70% людзей ставяць 10 балаў у адказ на пытанне, ці параіце вы сябрам.

Хто гэтыя людзі? Каму гэта цікава?

Аўдыторыя моцна залежыць ад фільма. Гэта самыя розныя людзі. Мы бачым, што прыходзіць шмат моладзі, але не студэнтаў, а каля 25-30 гадоў. На Падынгтана прыходзяць сем’і з дзецьмі. У Менску гэта высокаадукаваныя людзі.

15355552_10207949542355947_5767397464147500244_n.jpg

Мы пыталіся, колькі гатовыя плаціць — наведвальнікі кажуць, што могуць аддаць і сярэдні па Менску кошт за квіток – 6-7 рублёў, а зараз кошт на нашы сеансы — 3 рублі. А многія гатовы заплаціць  больш за стандартны кошт.

Ці патрэбны вам спонсары?

Наш праект у першую чаргу не камерцыйны, грошы, якія мы зарабляем — гэта другасна. Наша першая мэта — выканаць сваю міссію: добрыя фільмы з агучкай на мове людзьмі, якія любяць гэтую працу.

Motolko_6r8b0284.jpg

Але ж мы былі б рады ўдзелу беларускіх брэндаў у гэтай міссіі, гэтай працы. Я маю на ўвазе тыя кампаніі, што разумеюць і падзяляюць нашыя ідэі. Якім цікава тая аўдыторыя, што прыходзіць на сеансы. Мы бачым, што нас падтрымліваюць вельмі адкрытыя, класныя людзі, і іх ужо тысячы.

Што мы маглі б прапанаваць брэндам — гэта доступ да гэтай вельмі якаснай, адукаванай, лаяльнай аўдыторыі.  І калі яны будуць ведаць, што тая справа, якую яны палюбілі, атрамыла падтрымку брэнда, мне падаецца, што ў іх вачах гэта будзе невергодны плюс, іх лаяльнасць будзе значна вышэй.

15631446_10207961871784175_203886521_o.png

Мы можам казаць пра нашых партнёраў перад паказам у выглядзе ролікаў, лагатыпаў на буклетах, на сайте. Можам думаць пра сумесныя пректы, асаблівыя фільмы. Увогуле, мы адкрытыя для прапаноў. 

Фота — Антон Матолька

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: