Регистрация Закрыть
Логин:  
Пароль:
   Забыли пароль?  
 
Введите свой e-mail, который Вы указывали при регистрации: Закрыть
 
 
 
 
Закрыть
 
 
 
Вернуться  
 

ГОЛ як сакол: лагатып Дваццатага чэмпіяната Беларусі па футболе

Дата: 26 февраля 2010
Автор: Marketing.by
Регион: Беларусь
Тема: Дизайн
Источник: Marketing.by
Комментарии: 15

Mедыя-агенцыя «Францыск-група» распрацавала лагатып Дваццатага чэмпiяната Беларусi па футболе.

Праект: лагатып Дваццатага чэмпiяната Беларусi па футболе.
Замоўца: Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола».
Выканаўца: медыя-агенцыя «Францыск-група».
Абавязковыя элементы лагатыпа: наяўнасць футбольнага мяча, надпic на беларускай мове «Дваццаты чэмпiянат Беларусi па футболе», колеры дзяржаўнага сцяга.
 
Тэрмiны выканання: 28 студзеня — 1 лютага 2010 года.
 
Перадгiсторыя
Штогод беларуская Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» ладзіць конкурс на стварэнне лагатыпа чарговага футбольнага чэмпiяната. Прынцып конкурса: «Алё, мы шукаем таленты сярод заўзятараў».
 
Лагатып Васемнаццатага чэмпіяната Беларусі па футболе
 
 
Лагатып Дзевятнаццатага чэмпіяната Беларусі па футболе
 
 
У гэтым плане Дваццаты чэмпiянат адметны не толькi юбiлеем: Федэрацыя рызыкнула і звярнулася да прафесiйных дызайнераў, cярод якіх таксама знайшлiся таленавітыя футбольныя заўзятары.
 
«Чаму «Францыск-група»? Таму што супрацоўнiкi агенцтва выдатна ведалі спецыфіку прадукта, узгадайма каляндар «Мастацтва футбола», — кажа Уладзімір Несцяровіч, начальнік прэс-службы Асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола». — Мы цалкам задаволеныя вынiкам супрацоўнiцтва. Тут важна адзначыць арыгiнальнасць выяўленчых вобразаў i высокую аператыўнасць працы, на якую было адведзена ўсяго 3 працоўныя днi».
 
Крэатыўная iдэя
Галоўная iдэя лагатыпа — цалкам адысцi ад традыцыйных графічных рашэнняў беларускіх спартыўных спаборніцтваў і надзялiць новы лагатып эмацыйным сэнсам. Асацыятыўны шэраг — святочны салют у гонар юбiлею чэмпiяната, нестатычная свабодная форма футбольнага мяча, дынамiзм гульнi. Каляровае рашэнне, вызначанае па брыфе федэрацыi, было разбаўлена рознымi адценнямi зялёнага, што троху лiбералiзавала лагатып.
 
Лагатып Дваццатага чэмпіяната Беларусі па футболе
 
Сярод прыхiльнiкаў футбола разгарэлiся гарачыя дэбаты: лагатып — фуфло ці мае права на жыццё:
 
«Гэта добра. Значыць, заўзятары неабыякава ставяцца да беларускага футбола, — кажа сп. Несцяровіч. — Я лiчу, што лагатып атрымаўся добры. Але ўпэўнены, што, калi б тэрмiны выканання задання былi іншымі, «Францыск-група» зрабiла б не проста «добры», а выдатны лагатып».


Комментарии: 15
Для обсуждения этой статьи Вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.
Добавить в  



 
 

Red Graphic Дизайн и
программирование: